Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГДУЛЯ Андрэй Іосіфавіч
[1901, в. Латушка Велька Пшэгорскага пав., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Каменка (цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Арыштаваны 15.11.1939. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 10.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-10963 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.