Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЯНЦАРЫК (?) Іван Войцехавіч
[1909, Кодран, цяпер Германія (?) – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Забор’е Івянецкага (цяпер Валожынскага) р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.11.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКВД за “дапамогу бандыцкай групе” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 30.3.1992. Асабовая справа Г. № 32317-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.