Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЦУК Аляксандр Сямёнавіч
[1897, мяст. Сельцы Пру-
жанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіці р-н Брэсцкай вобл. – 1.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту інспектаp Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937 у пас. Мар’іна Горка Пухавіцкага р-на Мінcкaя вобл. Асуджаны 9.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да BMП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 31.3.1989. Асабовая справа Г. № 21740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.