Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЎРЫЛОВІЧ Фама Іванавіч 

ГАЎРЫЛОВІЧ Фама Іванавіч

[1893, мяст. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. – 17.6.1939, Полацк, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Полацкім лесатэхнічным тэхнікуме. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 20.3.1933. Асуджаны 28.4.1933 за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ умоўна. Зноў арыштаваны 23.4.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы на карысць польскай разведкі”. Закатаваны ў турме. Пахаваны на могілках “Фатынаўка” (?). Па першай справе рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 26.3.1960, па другой (№ 5698-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) 24.6.1960.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".