Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЎРОНСКІ Аляксей Андрэевіч
[1890, Тыфліс, цяпер Тбілісі, Грузія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Запрудзяны тагачаснага Радунскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Быў жанаты, меў дачку. Арыштаваны 15.6.1940. Асуджаны 10.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-11398 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.