Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАСУХА Іосіф Сцяпанавіч
[1880, мяст. Папоўка Палтаўскай губ., цяпер Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў графічнае мастацтва ў Касцюковіцкім вышэйшым пачатковым вучылішчы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ ў Касцюковічах. Арыштаваны 26.3.1933. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі”. 29.5.1933 вызвалены і рэабілітаваны паводле пастановы АДПУ БССР. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Г. і інш. № 5680 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.