Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАРДЗЕЙ Кандрат Селівестравіч
[1890, в. Андрэйкі Ві-
лейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай
вобл. – 25.12.1937, Томск, НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Батурына Томскага р-на. Арыштаваны 29.10.1937. Асуджаны тройкай НКВД 14.12.1937 як “член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.7.1958.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.