Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРДЗЕЙ Васіль Апанасавіч 

ГАРДЗЕЙ Васіль Апанасавіч

[16.4.1904, в. Андрэйкі Ві-
лейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. – 4.12.1937, Магілёў (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Сілічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 5.11.1937 тройкай НКВД за “шпіёнскую дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.12.1959. Асабовая справа Г. № 6853 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".