Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛУБКОЎ Кузьма Рыгоравіч 

ГАЛУБКОЎ Кузьма Рыгоравіч

[1893, в. Расна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. –
29.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Вялікае Сяло Сенненскага р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 4.11.1957. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".