Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАСЕРМАН Абрам Лейбавіч 

ВАСЕРМАН Абрам Лейбавіч

[1906, Чарткоў, цяпер Украіна – ?]. З купецкай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ мяст. Саколка тагачаснай Беластоцкай вобл. (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча). Быў жанаты, гадаваў сына. Арыштаваны 29.4.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены ў вер. 1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-12023 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".