Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Аляксандр Васілевіч
[1888, в. Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
17.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1908), Віленскі настаўніцкі інстытут (1914). Выкладаў у школах Случчыны, удзельнічаў у нацыянальна-культурніцкай рабоце, з’яўляўся старшынёй бел. маладзёжнага гуртка “Вясковая зорка” ў в. Ліпнікі. У 1924, пасля Вышэйшых курсаў беларусазнаўства, прызначаны інспектарам Аршанскага аддзела народнай адукацыі. Адначасова выкладаў у Аршанскім педагагічным вучылішчы. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны з настаўнікам вучылішча Сяргеем Сакаловым 20.10.1937 тройкай НКВД за “шпіёнскую дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.1.1960. Групавая справа Б. і інш. № 8903-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.