Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАГДАНОВІЧ Пётр Яфімавіч 

БАГДАНОВІЧ Пётр Яфімавіч

[1879, в. Бяскова Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл.– ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Лужасна Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 14.12.1933 у в. Рымары (?). Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 20.1.1934 за “антысавецкую прапаганду” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом. 29.10.1990. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".