Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАБРОЎСКІ Павел Казіміравіч
[1902, в. Аляксандрава Цвярской губ., цяпер Калінінская вобл. – 27.1.1938, Орша (?), турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Аршанскай чыгуначнай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.8.1937. Асуджаны 28.12.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом РСФСР 20.11.1957. Асабовая справа Б. № 7742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.