Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АРТАЕЎ Мікалай Якаўлевіч 

АРТАЕЎ Мікалай Якаўлевіч

[1906, в. Варкацішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – 4.5.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына Уладзіміра (н. ў 1936). Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.5.1940 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам тагачаснага Маладзечанскага абл. суда 20.6.1959. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".