Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛЬБІНОВІЧ Пётр Нікандравіч
[1886, в. Горкі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Горкі. Арыштаваны 6.1.1933. Асуджаны 8.4.1933 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 3.7.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.