Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛЕСІКОВІЧ Вацлаў Міхайлавіч
[1902, Варшава – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Парубішкі (Падварышкі?) Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 19.1.1945. Асуджаны 26.4.1945 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі АК” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. Вызвалены ў 1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.5.1972 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа А. № П-8816 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.