Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АКУЛІЧ Максім Кірылавіч
[1888, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – 6.12.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю.
У 1920–24 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1930-я г. дырэктар бабруйскай СШ № 4. Арыштаваны 10.10.1937. Асуджаны 15.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа А. № 4388-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.