Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АКУЛІЧ Алена Ануфрыеўна
[1926, мяст. Гарадзея Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працавала настаўніцай пачатковай школы ў родным мястэчку. Арыштавана 26.12.1944. Асуджана 1.4.1946 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны (з 1950 Пячорскі) альбо Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 18.8.1995. Асабовая справа А. № 36526-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.