Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЖГІРЭЙ Васіль Піліпавіч
[1892, в. Блонь Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1924 служыў у Чырвонай Арміі. Падчас арышту выкладчык Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. Арыштаваны 10.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабодская, д. 16, кв. 5. Асуджаны 9.7.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа А. № 24000-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.