Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АДАМОВІЧ Захар Кандратавіч
[8.11.1898, в. Гатава Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – 1.3.1942, ГУЛАГ]. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту выкладчык Чырвонасцяжных артылерыйскіх курсаў удасканалення каманднага склада Чырвонай Арміі (Пушкін, Ленінградскай вобл.), член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 5.11.1938. Асуджаны ваенным трыбуналам войск НКВД 29.6.1939 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Пячорскі (Паўночна-Пячорскі) лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 27.8.1959. Асабовая справа А. № 19488-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.