Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АГЕЙКА Іван Васілевіч
[1920, в. Замятчына, цяпер Тамбоўскай вобл., Расія – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Дзяляцічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 23.12.1944. Асуджаны 15.2.1946 асобай нарадай пры НКВД за “здраду радзіме” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.4.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-13433 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.