Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АГАРОДНІКАЎ Дзмітрый Андрэевіч 

АГАРОДНІКАЎ Дзмітрый Андрэевіч

[26.10.1892, в. Забужжа, цяпер Украіна – 26.11.1938, Барысаў, турма НКВД].
З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Прудзянская Слабада (?) тагачаснага Заслаўскага (цяпер Мінскага) р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 8.6.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як “агент польскіх разведвальных органаў” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.9.1958. Асабовая справа А. № 12483-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".