Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АБУХОЎСКІ Іосіф Ігнатавіч
[1891, Вільня, цяпер Вільнюс, Лiтва – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту загадчык вучэбнай часткі 1-й пінскай школы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 13.2.1941 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.7.1989. Асабовая справа А. № 9653 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.