Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Пра пiсьменнiка Бiблiяграфiя Проза Валеры Маракоў Прэса Навіны Гасцявая кнiга Сувязь

Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Яны вынішчалі нашых продкаў 

Яны вынішчалі нашых продкаў

Народныя камісары (наркамы) і памочнікі (намеснікі) наркамаў унутраных спраў (УС) БССР перыяду так званага крывавага тунэля смерці
(са жніўня 1937 да лістапада 1938)

З 4.3.1937 да 22.5.1938 [за 444 дні] рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек; у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 (дзвесце трыццаць!) чалавек.

З мэтай пазбегнуць памылак пры перакладзе прозвішчы, імёны і імёны па бацьку ўсіх карнікаў пададзены па-руску.

БЕРМАН Борис Давыдович

Н. ў 1901 у в. Андрыянаўка Чыцінскага пав. Забайкальскай вобл. (Расія) у яўрэйскай сям’і, бацька — уласнік цагельнага завода. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча (1918).

У ЧК з 1921. У 1934–37 — нам. начальніка замежнага аддзела ГУДБ НКВД СССР. З 25.12.1936 — нам. наркама УС БССР, з 4.3.1937 — наркам УС БССР  (да 22.5.1938), камісар дзярж­бяспекі 3-га рангу. Асабіста ўдзельнічаў у катаваннях падследных1. У снеж. 1937 узнагароджаны ордэнам Леніна. Арыштаваны 24.9.1938. Асуджаны 22.2.1939 да ВМП. Расстраляны. Неўзабаве да ВМП былі прыгавораны і многія су­працоўнікі НКВД. Знішчаючы выканаўцаў сваіх загадаў, бальшавікі знішчалі сляды сваіх злачынстваў.

Брат Б., Мацвей Берман, кіраваў канцлагерамі «Беламорбуда». Расстраляны ў 1938.

З кнігі Дзмітрыя Быстралетава2 «Пир бессмертных» (М.,1993):

 «Однажды ночью дверь (камеры ў маскоўскай турме НКВД Ляфортава. — Л. М.) со скрипом  растворилась, и в комнату еле шагнул через порог тощий мужчина неопределённого возраста с измученным худым лицом.

Алексей Алексеевич Наседкин, — представился он мёртвым голосом и бессильно повалился на койку.— Из ГУГБ.

Я назвал себя и вкратце рассказал свою историю. Новый напарник чуть оживился и, с трудом переводя дыхание, заговорил:

В последнее время я был наркомом внутренних дел Белоруссии... Сменил там Бориса Бермана... В Минске это был уже не тот Берман, которого вы когда-то встречали в Берлине, и даже не тот, у которого частенько сидели в кабинете на Лубянке…

В Минске это был сущий дьявол, вырвавшийся из преисподней… У меня дядя умер от рака печени, так вот тогда Берман так же ежедневно менялся к худшему, как раковый больной. Но у дяди болезнь была незаразной, а здесь же чахнул и таял на глазах сам Борис и при этом распространял вокруг себя смерть. Он сам был раковой опухолью на теле Белоруссии... Дмитрий Александрович! Слушайте: Берман расстрелял3 в Минске за неполный год работы4 больше восьмидесяти тысяч человек. Слышите? Он убил всех лучших коммунистов республики. Обезглавил советский аппарат. Истребил цвет национальной белорусской интеллигенции. Тщательно выискивал, находил, выдергивал и уничтожал всех мало-мальски выделявшихся умом… Писателей, ученых, художников… Восемьдесят тысяч невинных жертв... Гора залитых кровью трупов до небес...»

З кнігі А. Лукашука «За кіпучай чэкісцкай работай»: З жыцьця ка­­таў» (Мн., 1997):

«Празьмерная стомленасьць, болі ў раёне сэрца, запісвалі лекары паказаньні чарговага пацыента. Той расказваў, што апошнія пяць гадоў рэгулярна прымае душ Шарко, а таксама цыркулятарны, вэерны, дажджавы, сасновыя ванны, але ўсё роўна адчувае перастому. Трэба берагчы сябе, таварыш наркам, Вы па­трэбныя партыі. Вось выпішам рэцэпт, адпачніце, а потым зноў, калі ласка, да нас на абсьледаваньне».

Барыс Давыдавіч Берман, а такое было імя пацыента, які наведаў паліклініку санітарнага аддзелу НКВД 13 сьнежня 1937 году, больш да лекараў не прыйшоў: праз тыдзень, да 20-й гадавіны ЧК, наркам атрымаў ордэн Леніна за ўдарнае выкрыцьцё ворагаў народу ў Беларусі, а потым быў адкліканы ў Маскву, дзе ад перастомы і боляў у сэрцы лячылі куляй у патыліцу...»

1 У кнізе Р. Платонава «Лёсы» (Мн., 1998) прыводзіцца выступленне Б. Бермана 27.11.1937 г. перад выбаршчыкамі Расонскага раёна: «Таварыш Сталін даў указанне граміць ворагаў, і мы пачалі іх граміць» (Советская Белоруссия. 1937. 3 снеж.).

2 Быстралетаў (Талстой) Дзмітрый Аляксандравіч [4.1.1901, мяст. Ачкора, Крым, цяпер Украіна — 3.5.1975, Масква], савецкі разведчык, літаратар, журналіст, кінасцэнарыст, мастак, фатограф, мемуарыст, вязень сталінскіх канцлагераў. Скончыў каледж для еўрапейцаў-хрысціян у Канстанцінопале (1921), Пражскі (1928) і Цюрыхскі (1935) ун-ты, вучыўся ў Берлінскай і Парыжскай мастацкіх акадэміях. Жыў у Праге, Берліне, Лондане, Нью-Йорку, Цюрыхе… Выдатна валодаў дзвюма ту-зінамі моў ад ангельскай да японскай. Менавіта Б. завербаваў Кіма Філбі. Арыштаваны 18.11.1938. Асуджаны да 20 гадоў ППК. Вызвалены ў 1954 напалову паралізаваным. Рэабілітаваны. Працаваў перакладчыкам. Адмовіўся ад пенсіі КДБ СССР.

3 Памылка. Не расстраляў, а арыштаваў. Расстраляна больш за 10 тысяч чалавек (у Мінску). Арыштавана каля 100 тысяч.

4 За год і тры месяцы.

ХОРХОРИН Григорий Сергеевич (нам. Бермана)

Н. 20.1.1900 у Пецярбургу ў сям’і сталяра. Скончыў пачатковае гарад­ское вучылішча (1912). У 1917 працаваў тэлеграфістам у Петраградзе. У ЧК з 1920. З 5.12.1935 маёр дзяржбяспекі. Са снеж. 1936 — начальнік 3-га  аддзела УДБ НКВД БССР, з 15.8.1937 — нам. наркама УС БССР (да 1.10.1937).  Асабіста ўдзельнічаў у катаваннях падследных. Арышта­ваны 5.12.1938. Забіты падчас следства (1939).

ЖАБРЕВ Иван Андреевич (нам. Бермана)

Н. ў 1898 ва Усцюжыне Валагодскай губ. у сям’і рускага рабочага. Скончыў пачатковае вучылішча (1916). У ЧК з 1920. З 7.7.1937— начальнік Гомель­скага гарадскога аддзела НКВД, потым — начальнік 3-га аддзела УДБ НКВД БССР, нам. наркама УС БССР (да 26.2.1938). Асабіста ўдзельнічаў у ка­таван­нях падследных, дапытваў Міхайлу Піятуховіча і інш. Арыштаваны 17.11.1938. Асуджаны 22.2.1939 да ВМП. Расстраляны.

З ліста асуджанага Г. А. Кашыцына сакратару ЦК ВКП(б) Г.Малянкову:

«Кошкин (Супрацоўнік УНКВД па Гомельскай вобл.) избивал арестованную Бобровскую шомполом. На суде признал, что избивал арестованных по указанию Жабрева…»

З абвінаваўчага заключэння па крымінальнай справе № 48805 (ад 2.10.1939):

«5.2.1938 Серышев вместе с Жабревым дал санкцию на арест по необоснованным материалам на 30 человек ассерийцев. Впоследствии… 5человек из них умерло в тюрьме…»

З 22.5.1938 да 16.12.1938 [менш чым за 7 месяцаў] рэпрэсавана ад 20000 да 30 000 чалавек; у сярэднім за ноч арыштоўвалі каля 120 (ста дваццаці) чалавек.

НАСЕДКИН Алексей Алексеевич

Н. 6.2.1897 у в. Маўрына Растоў­скага пав. Яраслаўскай губ., Расія (паводле іншых звестак — у Маскве) у сям’і рабочага. Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Маскве (1910), курсы чырвоных камандзіраў (1919), Маскоўскі электратэхнікум (да 1927). Удзельнік падаўлення сялянскіх вы­ступленняў на Тамбоўшчыне (так званага Антонаўскага мяцяжу). З 1927 — супрацоўнік АДПУ. З 1934 — нам. начальніка, начальнік эканамічнага ад­дзела УДБ НКВД па Куйбышаве і Маскоўскай вобл., начальнік УДБ НКВД па Смаленскай вобл. Маёр дзяржбяспекі. З мая 1938 наркам УС БССР. Арыштаваны 16.12.1938. Асуджаны да ВМП 25.1.1940. Расстраляны. Татальнае знішчэнне бальшавікамі слядоў арганізаванага імі генацыду супраць беларускага народа прадугледжвала забойства і тых, хто выконваў іх злачынствы.

З ліста А. Наседкіна да Л. Берыі:

«По вопросу расследования фактов нарушения революционной законности со стороны аппарата НКВД БССР тов. Пономаренко первоначально занял позицию отстранения всех работников, которые принимали участие в избиениях арестованных... Яему объяснил, что если пойти по этому пути, то надо 80 процентов всего аппарата НКВД БССР снять с работы и отдать под суд».

СТОЯНОВСКИЙ — нам. наркама.

З выступу Стаяноўскага на адным з аператыўных паседжанняў (1938 г.):

«На сегодняшний день... 1200 арестованных... сидят от 9 месяцев до 2 лет. Этот груз, 1200 человек, будет представлять исключительную трудность по целому ряду моментов. Потому что документировать дела на лиц, которые арестованы 2 года тому назад, которые обвиняются во вредительстве, шпионаже и терроре, конечно, сейчас будет труднее. Вторая трудность — это следующее: мы оформим этих 1200 человек, а они все 1200 битые, да битые до потери сознания, с отливкой водой да в «парилку». Это даст большую трещину в авторитете наших органов. Ибо ни один арестованный, ни один обвиняемый, который прошел эту школу наших оперативных групп, в свое время молчавший об этом, теперь молчать не будет».

З ліста невядомага сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (ад 11.12.1938):

«С приездом в БССР Наседкина и Стояновского... репрессии были усилены... Арестованных сажали в «парилки», на «кол», избивали и т. п.»

Старшыні спецыяльнай калегіі Вярхоўнага суда СССР (ународзе — «тройкі»):

на розных судзілішчах — В. С. КАРПИК2, И. О. МАТУЛЕВИЧ.

Сакратары спецыяльнай калегіі Вярхоўнага суда СССР:

на розных судзілішчах — ВИНОГРАДОВА, М. КУДРЯВЦЕВ, КУЗНЕЦОВ.

Члены спецыяльнай калегіі Вярхоўнага суда СССР:

на розных судзілішчах — ЗАРЯНОВ, ЗУБЧЕНКО, М. МИЛЯКОВСКИЙ, ФЕДОСЕЕНКО.

Член Вярхоўнага суда БССР:

АБРАМОВ.

З ліста В. Кундовіча сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Случайно мне стало известно, что бывший зам. начальника УНКВД по Могилевской обл. Абрамов, член КП(б)Б, ныне работает на руководящей работе в Верховном суде БССР. Я, как подлинный большевик-коммунист… считаю своим долгом довести  до сведения ЦК КП(б)Б о том преступлении, которое проводил Абрамов совместно с бывшим начальником УНКВД Ягодкиным. 25.5.1938 я был подвергнут аресту… брошен в подвал. Я увидел, что в подвале ежедневно умирают заключенные, что смерть происходит исключительно от побоев… Попросту говоря — людей забивали… В июле 1938 года я был вызван на «допрос» в комнату 11а и оказалось, что я попал в кабинет Абрамова… Абрамов требовал от меня признаний, что я контрреволюционер, наносил мне оскорбления… Когда я заявил, что при допросе следователь Юрков применял ко мне пытки и всевозможные издевательства, Адрамов сказал, что поскольку я преступник и контрреволюционер, то других методов ко мне и быть не может… 10 с половиной месяцев я подвергался невыносимо тяжелым пыткам и мучениям, будучи совершенно невиновным. Об этом знал и Абрамов… Он должен нести ответ… Как он может работать в Верховном Суде?»

Следчыя УДБ НКВД БССР, якія праводзілі допыты ва ўнутранай турме НКВД
(так званай «амерыканцы»)

Кіраўнікі аддзяленняў і аддзелаў УДБ НКВД БССР і іх намеснікі:

КАРЕЛИН Владимир Петрович (н. ў 1897 у Адэсе ў сям’і рускага настаўніка; з 1917 член партыі эсэраў, з 1931 у ВКП(б); у ЧК з 1921; працаваў у АДПУ-НКВД Украіны; з 1935 у БССР, маёр дзяржбяспекі (1935); са студз. 1937 нам. начальніка 5-га (асобага) аддзела УДБ НКВД БССР; зацвердзіў пастановы на арышт і вобыск у кватэрах Анатоля Вольнага, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Сымона Баранавых, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і інш.; узнагароджаны ордэнамі «Красной Звезды» (1936), «Знак Почета» (1937); арыштаваны 29.7.1937; асуджаны да ВМП і ў верас. 1938 расстраляны).

Сын чэкіста Фелікс Карэлін (н. 24.7.1925) падчас 2-й сусветнай вайны — у СМЕРШЫ, пасля — супрацоўнік МДБ, засланы ў групу «богашукальнай» моладзі, але настолькі зацікавіўся рэлігійнымі пытаннямі, што пакаяўся і раскрыў сябе як агента; арыштаваны з групай і асуджаны да ППК; у лагеры, каб даказаць, што ён не «стукач», забіў правакатара; атрымаў новы тэрмін; пасля вызвалення рэабілітаваны не быў; «прадказаў» хуткі канец свету; на правакацыю паддаліся тры маскоўскія святары і дваццаць прыхаджан, яны распрадалі ўласную маёмасць і выехалі ў Новы Афон; памёр 30.11.1992.

КРЫЛОВ (начальнік асобага аддзела УДБ НКВД БССР (1938)).

З ліста Х. Дымана1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Я подвергся неслыханным и невыносимым физическим пыткам со стороны начальника особого отдела Крылова и его помощников следователей. Описать эти пытки очень тяжело… Втечение полутора месяца при почти ежедневных пытках, продолжающихся иногда круглыми сутками, длился этот мучительный процесс…»

1 Дыман Ханон Зелікавіч [1899, Беласток, Польшча — ?]. З яўрэй­скай рабочай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. З 1920 працаваў на Віцебскай фабрыцы «Профінтэрн». Уступіў у ВКП(б) (1923). З 1929 на гаспадарчай працы ў сістэме Віцебскага міжраённага аддзялення культпрамкааперацыі. З 1931 дырэктар Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыкі «КІМ». З 1933 старшыня прафсаюзнага камітэта Віцеб­скай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», потым нам. старшыні Віцебскага прафсаюзнага камітэта. З 1935 дырэктар дома адпачынку «11-га ліпеня» ў в. Ждановічы Мінскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.6 (ці 7.7).1938 у Мінску па адрасе: вул. Маскоў­ская, д. 26, кв. 3. Выключаны з партыі ў 1938 у сувязі з арыштам. Асу­джаны 1.11.1938 асобай нарадай НКВД як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалены 14.10.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Д. № 7325-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

УШАКОВ (сапр.: УШАМИРСКИЙ) Зиновий Маркович (н. ў 1895, капітан дзяржбяспекі, нам. начальніка асобага аддзела УДБ НКВД БССР (ліст. 1936); разам з С. Шліфенсонам і інш. следчымі суткамі катаваў на допытах і давёў да вар’яцтва Цішку Гартнага; арыштаваны ў 1939 (?); на допытах прызнаў, што збіваў падследных яшчэ ў Ляфортаўскай турме, але, калі пачалі катаваць яго, сцвярджаў, што «не бил так по-зверски» і ўвогуле не меў «представления об испытываемых избиваемым муках и чувствах»; асуджаны да ВМП 21.1.1940 як «германскі шпіён, завербаваны ў 1932 годзе» і «член антысавецкай арганізацыі з 1933»; расстраляны).

ДЕЙКОВ (афіцэр дзяржбяспекі, начальнік 4-га СПА (май 1935)).

ГОЗИН (афіцэр дзяржбяспекі, нам. начальніка 4-га СПА (май 1935); на допытах катаваў падследных).

КЛЕЙНБЕРГ (капітан дзяржбяспекі; начальнік 4-га СПА (кастр. — ліст. 1936); дапытваў Яна Скрыгана, Васіля Сташэўскага, Ула­дзіміра Хадыку і інш.; арыштаваны, верагодна, у 1938).

ВРАЧЕВ Георгий Яковлевич (н. ў 1900; капітан дзяржбяспекі, начальнік 4-га СПА (снеж. 1936 — жн. 1937); дапытваў шэраг бел. пісьменнікаў; арыштаваны ў 1939 (?)).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

 «Клейнберг... аказаўся ворагам народу — прайдзiсветам, пасля яго [начальнікам 4-га СПА стаў] Урачоў, пра якога старыя работнiкi кажуць, што ён прапiў 4-ты аддзел, зачыняўся ў кабiнеце штодзень з пахмелля i нiкога не прымаў. Пасля яго [4-м СПА кіраваў] Волчак, якi быў арыштаваны за сувязь з трацкiстамi...»

ВОЛЧОК (старшы лейтэнант дзяржбяспекі, нам. начальніка, начальнік 4-га СПА (студз. 1937 — студз. 1938); падпісаў пастанову аб арышце Васіля Хомчанкі, Платона Галавача і, верагодна, Янкі Нёманскага, Браніслава Тарашкевіча, Аляксея Траецкага, Зэліка Аксельрода, Ізі Харыка, Якава Бранштэйна, Аркадзя Смоліча, Васі­ля Шчарбакова, Пятра Ільючонка, Фларыяна Ждановіча, Дзмітрыя Курдзіна, Сямёна Клінцэвіча, Арона Юдэльсона, Сямёна Якубчыка, Іосіфа Воўк-Левановіча і інш.; дапытваў Міхайлу Піятуховіча, Міхася Чарота і інш., падпісваў абвінаваўчыя заключэнні; асуджаны ў 1939 (?)).

ЕРМОЛАЕВ Василий Андреевич (н. ў 1900 у в. Печарнікі Разанскай губ. ў сям’і рускага селяніна; член ВКП(б) з 1919; у АДПУ з 1924; у 1935 накіраваны ў БССР; праз некалькі месяцаў прызначаны начальнiкам Асобага аддзялення кавалерыйскай дывiзii; з кастр. 1936 — начальнiк Лепельскага раённага аддзела НКВД; старшы лейтэнант дзяржбяспекі; у пачатку 1938 пераведзены ў Мінск, пры­значаны начальнікам 4-га СПА УДБ (у студз. або лют. 1938 змяніў Ваўчка); арыштаваны ў студз. 1939; асуджаны 29–30.5.1939 ваенным трыбуналам войскаў НКВД СССР Беларускай акругі ў Мінску да ВМП; на судзе вінаватым сябе не прызнаў і адмовіўся ад паказанняў, якія даў падчас следства; 5.9.1939 расстрэл заменены на 10 гадоў ППК).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«На пачатак лютага 1938 году за [сакрэтна-палітычным] ад­дзелам, дзе працавалi 54 чалавекi, налiчвалася больш за 450 арыштаваных, многiя зь якiх чакалi свайго лёсу год i болей. Каля 600 сьледчых справаў з пэрыфэрыi ляжалi доўгiя месяцы без адказу... Я знайшоў у аддзеле поўны развал дысцыплiны, наяўнасьць групаўшчыны на глебе маральна-бытавога разбэшчаньня... Сувязь зь невядомымi жанчынамi, няведаньне iх групай, выкарыстаньне для нiзкiх мэтаў кансьпiратыўных кватэраў. У гэтую групу ўваходзiлi Слукiн, Кунцэвiч, Быхоўскi, Шэйнкман, Якiмаў, Перавозчыкаў ды iнш.»

З ліста М. Сцерніна1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (дат. 29.7.1939):

«Впервые с фальсификацией «очных ставок» я ознакомился 13 июля 1938 в кабинете начальника 4-го отделения Ермолаева».

«Ермолаев говорил мне: «На тебя будет 100 показаний и 30 очных ставок…»

 «Ермолаев неоднократно приходил ко мне на «допросы», видел меня избитого, с кровавыми нарывами на лице и шее, с кровоподтеками, разбитыми, распухшими ногами. Когда я заявил, что меня бьют, Ермолаев…  ответил: «Мерзавец! Ты клевещешь на НКВД». После его ухода меня… избивали еще сильнее…»

«7-го июля [1938] начались «допросы» под руководством начальника 4-го отдела Ермолаева, который в первый же день неоднократно заходил, угрожал расстрелом и обещал лично за меня взяться».

З прысуду № 80 па крымінальнай справе № 106 (ад 29–30.5.1939):

«…в результате указаний [Ермолаева], подчиненный ему следственный аппарат начал применять методы физического воздействия к арестованным, последствием чего на допросах были убиты арестованные Лемеш, Шевелев и Тихонец; вместо того, чтобы виновников убийства привлечь к уголовной ответственности, он, Ермолаев, вызывает врача Каца, которого за­ставляет составить акт о том, что арестованные умерли естест­венной смертью. 

В 1938 году 4-м отделом было проведено следствие по делу Корженевича и Ароцкерапо обвинению их в участии в право-троцкистской организации и во вредительстве; не имея достаточных материалов по делу Корженевича, Ермолаев утвердил обвинительное заключение, а дело Ароцкера было возвращено Минским облсудом на доследование, без допроса обвиняемого, приобщил к делу один протокол, в котором Остроух изобличал Ароцкера в шпионской деятельности, составили обвинительное заключение, которое утвердил без достаточных к тому оснований обвиняемый Кунцевич. Оба эти дела Ермолаевым были доложены на тройке, и Корженевич и Ароцкер были приговорены к высшей мере наказания и приговоры приведены в исполнение.

Кроме того, Ермолаевым в бытность его начальником 4-го отдела УГБ НКВД БССР производились массовые необоснованные аресты, среди которых были научные работники… Ивашкевич, Камлюк, Лебенский, Шиманский и др.»

1 Сцернін (Багдановіч) Мікалай Клеафасавіч. Н. ў 1900 у сям’і чыгуначніка. Скончыў Магілёўскую гімназію. З 1913 працаваў карэктарам мясцовай земскай друкарні. З верас. 1917 уваходзіў у склад Магілёў­скай арганізацыі РСДРП (левыя інтэрнацыяналісты). У розныя гады рэдагаваў ці быў супрацоўнікам газ.: «Соха и молот», «Известия Оршанского Совета», «Оренбургский рабочий», «Тамбовская правда», «Красное Знамя» (Цюмень), «Красный шахтёр» (Шахты), «Донская правда» (Таганрог), «Кооперативная жизнь» (Масква) і інш. Узначальваў Саюз журналістаў у Магілёве. У 1932 скончыў вышэйшыя рэдактарскія курсы ў Мас­кве. Потым працаваў нам. загадчыка сектара друку ВЦСПС. Нечакана С. перавялі ў Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. на пасаду начальніка палітаддзела саўгаса «Пачаевічы». Пазней быў рэдактарам газ. «Звязда». Звольнены ў жн. 1936 «за потерю революционной бдительности и допущение засоренности аппарата редакции… чуждыми людьми». Працаваў пасля гэтага ў Інстытуце мовы і літаратуры АН БССР рэдактарам руска-бел. слоўніка і сакратаром рэдакцыйнага аддзела акадэміі. Арыштаваны 11.6.1938. Пад следствам знаходзіўся ва ўнутранай турме НКВД у Мінску. Вытрымаў больш за сорак допытаў, якія суправаджаліся страшнымі катаваннямі. Вызвалены 11.7.1939. Пры вызваленні прымушаны напісаць наступную падпіску: «Я, Стернин Н. К., обязуюсь никому и нигде не говорить о том, что мне стало известно за время с 11июня 1938 г. по 11 июля 1939 г. о работе органов НКВД. Мне известно, что за нарушение этого я буду отвечать по всем строгостям революционных законов, как за разглашение государственных тайн».

Кр.: Селяменеў В., Бараноўскі Я. Пачыналі па-рознаму — завяршалі аднолькава (Драматычныя лёсы рэдактараў газеты) // Звязда. 1997. 10 крас.; Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Мінска. У 4 кн. Кн. 3. Мн., 2004. С. 525–526.

СЕРГЕЕВ Алексей Андреевич (н.ў 1905 у в. Радыёнаўка Сер­пухаўскага пав. Маскоўскай губ. у сям’і рускага рабочага. У ЧК з 1932. Са жн. 1936 — старшы оперупаўнаважаны НКВД БССР, начальнік аддзялення
4-га СПА УДБ НКВД БССР. Катаваў на допытах падследных, за што з сяр­жантаў узведзены ў капітаны (1939), а яшчэ праз некалькі гадоў — у палкоўнікі. З 1954 на пенсіі. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З палявання на людзей пераключыўся на паляванне на жывёлаў.

З ліста С. Гваздзецкага1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Я являюсь жертвой произвола, творимого следователем Перским и его бригадой, а позже и его последователями Сергеевым и др. От истощения я слепну, с трудом передвигаюсь…»

3 Гваздзецкі Сцяпан Паўлавіч. З украінскай сялянскай сям’і. Падчас 1-й сусветнай вайны салдат царскай арміі. У 1917 кулямётчык 2-га стралковага палка ў Петраградзе. У чэрв. 1917 уступіў у ВКП(б).
Удзель­нік Кастрычніцкага перавароту 1917. Адзін з арганізатараў савецкай улады на Палтаўшчыне, пазней старшыня ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў у Прылупах, Ромені (Украіна). З 1926 сакратар парткома завода «Серп-Молот» у Харкаве, загадчык арганізацыйнага аддзела Харкаўскага абл. камітэта ВКП(б). З 1936 у Беларусі. Арыштаваны ў жн. 1937. У крас. 1939 яшчэ знаходзіўся ў мінскай унутранай турме НКВД. Далейшы лёс невядомы.

АЗАРОВ (старшы лейтэнант дзяржбяспекі, нам. начальніка
4-га СПА (ліст. 1936 — ліп. 1937); дапытваў Міхася Багуна, Уладзі­міра Хадыку і інш.).

СУСМАН (нам. начальніка 4-га аддзела УДБ НКВД БССР, старшы лейтэнант дзяржбяспекі).

КУНЦЕВИЧ Иван Игнатович (н. ў 1904 у в. Востраў Мінскай губ. ў бел. сялянскай сям’і; член ВКП(б) з 1929; у АДПУ з 1932; сяржант дзяржбяспекі; начальнiк аддзялення па справах цар­коўнiкаў i сектантаў 4 СПА (май 1935–1937); нам. начальніка 4-га СПА В. Ермалаева (1938); дапытваў Платона Галавача, Міхася Зарэцкага, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча, Міхайлу Піятуховіча, Аляксандра Чарнушэвіча і інш.; катаваў на допытах падследных, прымушаў іх збіваць адзін аднаго; арыштаваны і асуджаны 29–30.5.1939 ваенным трыбуналам войскаў НКВД СССР Беларускай акругі ў Мінс­ку да ВМП2 (верагодна, заменена на 10 гадоў ППК).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«У аддзеле кадраў ёсць заява, што Кунцэвiч... у 1930 годзе заганяў адмiнiстрацыйна сялян у калгасы, абагульняў iнвентар аж да курэй. У гэтай заяве гаворыцца, што Кунцэвiч меў сувязь з жонкай арыштаванага i што ёй расказваў пра мужа...

Кунцэвiч — разбэшчаны ў бытавым плане чалавек, меў шырокiя сувязi на глебе палавой распусты з невядомымi жанчынамi. Са слоў Быхоўскага мне вядома, што Кунцэвiч знаходзiўся ў сужыццi з 15 жанчынамi толькi супрацоўнiцамi наркамата. Для гэтай мэты выкарыстоўваў кватэру Слукiна, дзе прымалася аген­тура...»

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Кунцевич говорил: «Вы умный человек, были редактором «Звязды». Поймите, в стенах НКВД сталь плавится… Никто из арестованных на свободу не выйдет. Вы находитесь в «ежовых рукавицах». У нас были люди покрепче вас, подпольщики, а писали все, что нам надо. Напишите  —  останетесь живы. Нет  —  сгноим в подвале, поломаем кости, покалечим. Все равно  —  хоть перед смертью  —  напишете все, что нам надо… <…> не выдержите…».

З ліста С. Кудмана1:

«20 сентября 1937 года я был арестован без предъявления обвинения… В течение двух месяцев меня мучили, применяя абсолютно нечеловеческие методы следствия… Я не выдержал мучений и вынужден был под диктовку следователя дать о себе ложные показания. На допросах я просил, умолял и доказывал следователю, что я невиновный… Я заявлял об этом начальнику отделения Кунцевичу и пом. начальника следственного отдела Быховскому, но никто меня не слышал…»

З прысуду № 80 па крымінальнай справе № 106 (ад 29–30.5.1939):

«Кунцевич и Кулешов2 настолько избили арестованного (Якава Шэлега3. — Л. М.), что последний… на месте умер».

1 Кудман Самуіл [1898, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. З сям’і каваля Давыда Кудмана (памёр у 1910). Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў рабочым на заводах Днепрапятроўска (Украіна), на Барысаўскай электрастанцыі, у Саюзе металістаў у Мінску. У 1924 уступіў у ВКП(б). З 1925 на кіруючых пасадах у розных раёнах БССР. З 1932 сакратар Смалявіцкага раённага камітэта ВКП(б). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 10.10.1938 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Какорынскі лагерны пункт Усольскага канцлагера НКВД Пермскай вобл. (Салікамск). У сак. 1939 яшчэ знаходзіўся ў канцлагеры. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.9.1966 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. №19560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2 Куляшоў Кузьма Дзям’янавіч. Малодшы лейтэнант дзяржбяспекі, начальнік Рудзенскага раённага аддзялення УНКВД. Н. ў 1901 у в. Лабанаўка, цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл., у бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б) у 1926. У АДПУ з 1930. У 1939 асуджаны да ВМП.

3 Шэлег Якаў Уладзіміравіч [1897, в. Русаковічы, цяпер Рудзенскі p-н Мінскай вобл. — 31.3.1938, Мінск, турма НКВД], селянін-адна­асобнік. З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны ў сак. 1938. Абвінавачваўся як «член антысавецкай арганізацыі». Рэа­бі­лі­таваны пракуратурай БССР 19.8.1961. Асабовая справа Ш. №19027-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

БЫХОВСКИЙ Виктор Эммануилович (лейтэнант дзярж­бяспекі, начальнік аддзялення па справах нацыянал-фашыстаў 4-га СПА (1936–1937); катаваў на допытах падследных; дакладна вядома пра выпадкі з Антонам Баліцкім, Ананiем Дзякавым, Бранiславам Тарашкевічам, Рыгорам Хац­кевічам і інш.; калі тыя трацілі прытомнасць, утыкаў ім у шыю іголкі; дапытваў Анатоля Вольнага, Сяргея Гесэна, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Яна Скрыгана, Уладзіміра Хадыку, Міхася Чарота і інш.; ад даследчыкаў гісторыі белару­скай літаратуры атрымаў мянушку «садыст»; арыштаваны 10.12.1938, асуджаны 20.4.1939 да 10 гадоў ППК).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Быхоўскi — садыст, маральна разбэшчаны, фанабэрысты, ганарлiвы, падхалiм, кар’ерыст, распусны нiзкi чалавек, якi iнтымна жыў з многiмi невядомымi жанчынамi, у тым лiку з машынiсткай 4-га аддзела...»

З заявы Я. Скрыгана Генеральнаму пракурору СССР (дат. 8.4.1954):

«Следователь Быховский (1937) с первого же допроса начал требовать… лжи, клеветы, извращения фактов… и откровенно заявил, что правды он и не требует. Со злобой он выкрикнул: «Ишь, сволоч, Иисус Христос нашелся, правда ему нужна! Нам нужна правда, которой от тебя требуют!.. Если ты совет­ский человек, то должен подписать всё, что требует от тебя следствие. Это нужно в интересах государства…» После такой усердной работы Быховского вся — как моя, так и чужая — жизнь превращалась в сплошной жуткий комок грязи и преступлений».

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Следователь Быховский «разъяснил» мне, что я был врагом партии с 1917 г., был всю жизнь двурушником-троцкистом, что меня завербовал Сурта1 еще в 1917 г., что я был руководителем нацфашистской организации в Академии наук БССР. Сказал, что мне надо дать показания на Гикало, Сурту… Якуба Коласа…

Учитель Каменский рассказывал, что его путем избиений вынуждали дать показания против поэта Якуба Коласа».

З агляднай даведкі (з архіўна-следчай справы № 8825) па абві­навачанні В. Быхоўскага (арт. 180 «а» КК БССР):

«Стенографистка Жуковская показала, что… многие следователи, являясь инструкторами по бою, ходили по кабинетам и избивали несознавшихся арестованных… Когда арестованные теряли сознание после избиения, [Быховский] колол их иголкой в шею… А Балицкому дал прессом в лицо… арестованного [литератора] З. ставил ногами вверх к окну и избивал…»

З ліста А. Балціна2 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«27 месяцев я сижу в тюрьме совершенно без всякой вины… Меня не допрашивают, не предъявляют «улик» или конкретных обвинений, а просто бьют, истязают, плюют в лицо и нагло требуют писать то, что от меня требуется. Версия напрашивается сама собой исходя из моего офиц. положения: я был наркомом, следовательно, вербовал меня Голодед, информировал о задачах и методах их работы к-р орг. Моя практическая роль — вредительство в местной промышленности. В декабре 1937 г. следователь-бандит Быховский предъявил новые требования. Вспомнили, что я — латыш, а по словам следов. Быховского, «все латыши — шпионы», а значит, версия опять ясна: активная роль в латышск. антисов. орг., шпионаж, связь с Кнориным в Москве и латышским консулом в Витебске. То, что я с Кнориным никогда в жизни не встречался и его не знаю лично, то, что я никогда не был у Витебского или какого-либо другого латв. консула — это не играет роли. Герману, Волчку и Быховскому нужно, чтобы так было, и они имеют в своём распоряжении средства добиться того, что им нужно.

Когда применение жестоких пыток не заставило меня писать всю эту смердящую ложь, ночью во время моего избиения приводили мою жену, показали мне её, говорили, что она всё слышала, упала в обморок и её унесли на носилках. И мне предлагали прямую сделку: «Пиши, если хочешь спасти жену. Будешь писать — её сейчас же выпустим, если не будешь, то я буду драть эту бл… так же, как и тебя». Это было прямое вымогательство, но у меня не оставалось никакого выхода. Я стал писать требовавшуюся от меня ложь. У моей жены обманом брали записки на моё имя, что она освобождена, живет на той же квартире и т. д., а в действительности она продолжала сидеть в тюрьме»1

З ліста Э. Трыфсік сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Все обвинения против моего мужа2 необоснованны и были подписаны им после жесточайшего физического воздействия, без сомнения, в невменяемом состоянии…

Как теперь выяснилось, быв. следователь Быховский, произведя допросы, сопровождаемые не поддающимися описанию физическими воздействиями, добился немало самооговоров… К числу таких жертв попал и мой муж»3.

З заявы В. Быхоўскага на імя наркама УС БССР А. Наседкіна ад 27.11.1938 г. (заява напісана за некалькі тыдняў да арышту таго, каму яна была адрасавана, і арышту самога заяўніка):

«Я хочу Вам рассказать о тех безобразиях, антипартийных, по существу фашистских методах следствия, которые здесь, в Белоруссии, процветали на протяжении последних лет 1937–1938 гг. в бытность здесь наркомом Бермана и до вашего приезда сюда…

Берман и нач. следственного отдела Волчек стали на официальных совещаниях работников существовавшего здесь следственного отдела давать установки совершенно открыто, что если враг не сдается, надо на него воздействовать физически и сломить его…

И я в числе других стал это делать. Я стал применять при допросах к арестованным самые разнообразные методы издевательств…

Я бил и применял всякого рода издевательства… бил их руками… ложил их на пол, сгибал вдвое и ставил сверху стул, садился на него и сидел до тех пор, пока эти лица не начинали давать показания…

Я видел, что в окружении меня поголовно все, от мала до велика, — все бьют… били и оперативные работники и не оперативные…

Особенно много натворили беззаконий и безобразий, избивали арестованных, истязали их, сотрудники НКВД БССР — Авербух, Вихорев, Волков, Завадский, Кауфман, Кунцевич, Лукашонок, Массарский, Перевозчиков, Перский, Половинскин, Серышев, Слукин, Сотиков, Цейтлин, Шейнкман, Широков истязали нагайками и поясами, заставляли арестованных избивать друг друга, раздевали арестованных догола и били их поясами до полусмерти. Это делали следователи: Барсуков, Бурмистров, Годин, Климкович, Козлюк, Короткевич, Крупенков, Кузнецов, Паремский, Сергеев, Фиш, Черняк».

Быхоўскі, расказаўшы новаму кіраўніку МУС, што тварылася да яго прыходу ў засценках унутранай турмы НКВД, спадзяваўся, што выратуе сабе жыццё. І не памыліўся. Замест шмат разоў заслужанага расстрэлу атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі.

1 Сурта Іван Захаравіч [10(22).11.1893, в. Бяседавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі p-н Магілёўскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч, навуковец. З сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б). Скончыў медыцынскі ф-т 2-га Маскоў­скага ун-та (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1933 нам. наркама асветы Беларусі, з 1933 наркам аховы здароўя Беларусі. У1936–37 прэзідэнт АН Беларусі. Аўтар навуковых работ па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-ці Дом Саветаў, кв. 35. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асу­джаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як «член антысавецкай арганізацыі пpавых» і за «шкодніцтва ў га­ліне аховы здароўя» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілі­таваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.4.1956. Асабовая справа С. № 6631-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

«По рассказу находившегося в одной камере с Суртой бывшего директора Речицкого дубильно-экстрактного завода Лаптева, Сурта в камере плакал, говорил, что он написал свыше 100 страниц ложных показаний. У Сурты по [свидетельству] Лаптева был разбит задний проход…»

Кр.: НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2547, л. 43; БЭ. Т. 15; ЭГБ. Т. 6/1.

2 Балцін Аўгуст Янавіч [сапр. Блюм Тэадор Янавіч, 5(17).1.1894, Газенпот Курляндскай губ., цяпер Айзпутэ, Латвія — 23.6.1953], дзяржаўны дзеяч. З верас. 1934 наркам мясцовай прамысловасці БССР. Член ЦВК СССР (1935–37) і ЦВК БССР (1929–37), старшыня Таварыства старых бальшавікоў (1933–37). Узнагароджаны ордэнам Лені­на. 2.8.1937 вызвалены ад пасады наркама. Арыштаваны 4.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 2, кв. 21. Асуджаны 9.6.1940 як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай арганізацыі, якая існавала на тэрыторыі БССР з 1933 г.» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў канцы 1940-х г.

ФЕДОРОВ*1 (начальнік аддзялення (змяніў Быхоўскага, потым Гарбачэўскага (1938) па справах нацыянал-фашыстаў 4-га СПА).

ГОРБАЧЕВСКИЙ Макар Давыдович* (н. ў 1906 у в. Багданава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Вi­цеб­скай вобл. Да 1927 працаваў на сельскай гаспадарцы ў бацькоў. З1927 — тэхнiчны сакратар Лёзненскага райкама ВКП(б). З 1928 — курсант школы аднагадзiчнiкаў 3-га сапёрнага батальёна ва Уладзiмiры. З 1929 — загадчык улiкова-статыстычнага пададдзела акруговага камітэта партыi (Вiцебск). Член ВКП(б) з кастр. 1929. У 1930–35 — супрацоўнiк АДПУ НКВД БССР (Мінск). У 1935–36 — слухач Цэнтральнай школы НКВД (Масква). З 1937— начальнiк Старобiнскага, потым — Шклоўскага раённага аддзела НКВД. З1938 — начальнік аддзялення (змяніў на нядоўгі час Фёдарава) па справах нацыянал-фашыстаў 4-га СПА), потым — кіраўнік УНКВД па Пiнскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны — у войсках НКВД. Арганізоўваў дыверсійныя партызанскія групы для работы ў нямецкім тыле. З восені 1944 — нам. наркама ўнутраных спраў БССР па кадрах. У 1945–47 удзельнiчаў у разгроме антысавецкага падполля ў Гродзенскай вобл. У першай палове 1950-х г. — начальнiк улiкова-архiўнага ўпраўлення КДБ Брэсцкай вобл. Узнагароджаны ордэнамi Ленiна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1ступенi, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамi Чырвонай Зоркi, мноствам медалёў. 27.12.1955 звольнены з-за службовай неадпаведнасцi. 30.3.1961 Брэсцкім абл. камітэтам КПСС вы­ключаны з партыi).

ШЕЙНКМАН* (начальнік аддзялення па справах трацкістаў і правых 4-га СПА (1936–1937); катаваў на допытах Платона Галавача і інш.).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«У [4-га СПА] было 8 аддзяленьняў. Аддзяленьне ў справах трацкiстаў i правых узначальваў Шэйнкман, разбэшчаны чалавек, стары халасьцяк, заляцаўся да кожнай спаднiцы...»

АШИШКЕВИЧ* (начальнік аддзялення (змяніў Шэйнк­мана) па справах трацкістаў і правых 4-га СПА (1937)).

АРТОМОНОВ* (начальнік аддзялення па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Артамонаў — п’янiца, гультай, прагульшчык...»

АРХАНГЕЛЬСКИЙ* (начальнік аддзялення (змяніў Ашышкевіча) па справах трацкістаў і правых 4-га СПА, начальнік аддзялення (змяніў Артамонава) па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА).

ПОЛИТЫКА (начальнік аддзялення (змяніў Архан­гельскага) па справах эсэраў і меншавікоў 4-га СПА, дапытваў Міхася Зарэцкага, Васіля Сташэўскага і інш.).

ТАРАКАНОВ Сергей Иванович (начальнік Слуцкага раённага аддзела НКВД, з ліст. 1938 у Мінску, начальнік аддзялення (змяніў Архангельскага) па справах трацкістаў і правых 4-га СПА, начальнік аддзялення (змяніў Палітыку) па справах эсэраў і меншавікоў
4-га СПА; арыштаваны 20.5.1939; асуджаны да 10 гадоў ППК).

З прызнанняў следчага Слуцкага НКВД А. Машэнца*:

«На аператыўных нарадах Тараканаў прызначаў на кожнага супрацоўнiка цвёрдыя нормы выкрыцця трох-чатырох арыштаваных у суткi. Пасадка на вугал крэсла, допыт стоячы i фiзічнае збiванне ўжывалiся масава ўсiмi намi, следчымi, iначай i быць не магло, бо прызначаную норму — тры-чатыры выкрыццi ў суткiнемагчыма выканаць пры звычайным допыце. Следчыя, дапытваючы такiмi метадамi, давалi ад аднаго да трох выкрыццяў, iбылi асобныя выпадкi, калi дабiвалiся па тры-чатыры выкрыццi ў суткi, напрыклад, Шэвелеў, Лучко, Сталяроў, я i Каралёў...»

З ліста С. Тараканава сакратару ЦК ВКП(б) Г. Малянкову:

«…осуждают меня к лишению свободы на 10 лет – за что? Только за то, что я всем следователям передавал установки быв. наркомов – Бермана и Наседкина, чтобы каждый следователь в сутки разоблачал от 1 до 2 арестованных, а также за то, что я лично к арестованному… Хаткевичу применил меры физического воздействия, нанес два удара кулаком по голове…»1

ГОРБАТЫЙ* (начальнік аддзялення па справах савец­кага апарату i рабочага класа 4-га СПА).

ЛЕГАЕВ* (начальнік аддзялення (змяніў Гарбатага) па спра­вах савецкага апарату i рабочага класа 4-га СПА).

СЛУКИН (лейтэнант дзяржбяспекі; начальнік ад­дзялення па справах моладзi 4-га СПА (крас. 1937); катаваў на допытах Васіля Хомчанку і інш.).

З ліста В. Ермалаева сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Слукiн — распуснiк, разбэшчаны ў полавых адносiнах, маральна нiзкi. Выкарыстоўваў у нiзкiх мэтах канспiратыўную кватэру — вадзiў туды жанчын...»

ГУБСКАЯ М. А.* (афіцэр дзяржбяспекі, начальнік 4-га аддзялення 4-га СПА (1937), потым сакратар у апараце НКВД (?); падпісала пастанову аб арышце Васіля Хомчанкі і інш.).

КАГАН (начальнік 3-га аддзялення 4-га СПА (ліп. 1935), паводле некаторых звестак сваяк паэткі Эдзі Агняцвет; катаваў на допытах падследных2).

«…Власов Григорий… при допросах на следствии жестоко избивался следователями Каганом, Малахановым, Киселевым, Евтушенко, которые требовали от него показаний…»1

ШЛИФЕНСОН Самуил Иосифович (н. ў 1903 у Вяліжы Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., у сям’і яўрэйскага служачага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У ЧК і ВКП(б) з 19212. З ліст. 1925 — нам. упаў­наважанага па інфармацыі, упаў­наважаны 16-га Койданаўскага памежнага атрада АДПУ БССР. З мая 1933 — начальнік аддзялення Віцебскага аператыўнага сектара ДПУ-НКВД БССР. Са снеж. 1936 — начальнік 3-га аддзялення 4-га СПА (ліст. — снеж. 1936). 19.12.1937 узнагаро­джаны ордэнам Чырвонай Зоркі. З11.4.1938 — начальнік УНКВД Гомельскай вобл. Падпісаў пастановы на арышты Сымона Баранавых, Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і вобыскі ў іх кватэрах; арыштоўваў і дапытваў Змітрака Астапенку і інш., разам з Ушаковым і інш. следчымі суткамі катаваў і давёў да вар’яцтва Цішку Гартнага; у камеры, разлічаныя па кубатуры на 3 (тры) чалавекі, заганяў 40 (сорак) чалавек; аддаваў загады збіваць падследных, якія не прызнавалі сябе вінаватымі. Арыштаваны 2.12.1938. Падчас следства вінаватым сябе прызнаў. Асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД Беларускай акругі ў перыяд 15–18.5.1939 да ВМП. Расстраляны ў 1939).

З успамінаў Івана Аляксеевіча Карцеля:

«Днём тут (ва ўнутранай турме НКВД. — Л. М.) цішыня, самая «малацьба» пачынаецца глыбокай ноччу...

Мяне ўжо чакалі двое следчых: Цэйтлін і Шліфенсон. Пасадзілі на высокае крэсла, ногі не даставалі да падлогі, каб чалавек быў у пастаянным напружанні, трымаўся на нервах — як бы не хіснуцца і не зваліцца.

Не паспеў я спытаць, на якой падставе арыштаваны, як у адно вуха закрычаў Шліфенсон: «Дзе і калі вы завербаваны ў контр­рэвалюцыйную нацыяналістычную арганізацыю?», а ў другое вуха — тое ж самае Цэйтлін. Не паспее выкрыкнуць сваё пытанне Шліфенсон, як тым жа пытаннем аглушае Цэйтлін. Я адчуваў сябе як на кавадле, па якім лупяць два малаткі. Дзяўбуць дзень, потым ноч, потым зноў дзень. Зморыцца ад дзяўбання Цэйтлін — ідзе на адпачынак, дзяўбанне пачынае Шліфенсон. Акалі і ён стоміцца, яго замяняе хто-небудзь іншы са следчых...

Канвеерныя допыты на працягу некалькіх сутак — гэта былі яшчэ толькі кветачкі. Упартых, якіх нічым нельга было прымусіць падпісаць пратакол, ставілі ў так званую стаячую труну, дзе чалавек траціў прытомнасць ужо праз некалькі гадзін. Яшчэ заганялі ў карцэр з халоднай вадой на цэментнай падлозе...

З другой паловы 1937 г. ...з допытаў не прыводзілі, а прыносілі, дакладней, прыцягвалі. Збітага, беспрытомнага чалавека прос­та перакідвалі за парог камеры, як мех з зернем. Чалавек дзён дзесяць прыходзіў у прытомнасць, нічога не еў, прасіў толькі піць...

Амаль год я быў пад следствам і прайшоў праз рукі і кулакі многіх следчых-фальсіфікатараў. Устаноўка ў іх была такая: катаваць да таго часу, пакуль чалавек не падпішацца пад злачынствам, якое яму прыпісвалася. Самым жорсткім для мяне быў следчы Шліфенсон, начальнік аднаго з аддзелаў НКВД рэспублікі. Ён не ведаў беларускай мовы, наўрад ці меў сярэднюю адукацыю, але спецыялізаваўся на стварэнні спраў вучоных і пісьменнікаў. За кар’еру, за ўзнагароды ён, здавалася, гатоў быў стварыць ілжывую справу нават на роднага бацьку. «А-а, на маё месца цэліш, Польшчы хацеў аддаць Беларусь, — перарываў ён часам допыт, пераходзячы на «лірыку». — А вось табе, вось!» — і тыцкаў у нос кулаком з фігай. На руках гэтага маленькага чалавека з заві­тушкамі на патыліцы засталася кроў многіх беларускіх інтэлігентаў...» 1

З прысуду № 72 па крымінальнай справе № 53 (ад 15–18.5.1939):

«Шлифенсон в ноябре 1937 года, работая начальником Могилевского городского отделения управления НКВД, во внутренней тюрьме создал режимные камеры, в которых при нормальном положении могло содержаться 3 человека, в эти камеры сажали до 40 человек; арестованные этих режимных камер вынуждены были сутками стоять на ногах, и когда приводили новых арестованных, то их приходилось в камеры не впускать, а вдавливать при помощи камерной двери. В камере не хватало воздуха, в результате этого арестованные падали в обморочное состояние и их в бессознательном состоянии вытаскивали в коридор и отливали водой, а после приведения в чувство вновь помещали в камеры. Обвиняемым Шлифенсоном в этих режимных камерах была создана специальная агентура из числа явных врагов Советской власти — Лонского, Головенчика, Амбармчука и Хомицкевича, приговоренных к высшей мере уголовного наказания. Эта преступная четверка по заданию Шлифенсона и обвиняемого Давиденко проводила провокационную работу и всевозможными морально-физическими воздействиями над арестованными вынуждала их к даче на себя вымышленных показаний, учила арестованных, какие надо давать показания, а арестованных неграмотных учили расписываться своей фамилией.

В результате такой преступной деятельности Шлифенсона… арестованные давали на себя вымышленные показания, на основании которых приговаривались к ВМН.

В январе 1938 года Шлифенсон был переведен на должность начальника райотделения города Гомеля и впоследствии начальника областного управления Гомеля. Шлифенсон по примеру Могилева и здесь создал режимные камеры, так называемые «парилки», в эти камеры кубатурой на 3 человека — 6 метров куб. — содержалось до 22 человек. Несмотря на то, что в камерах и без того было душно от большого скопления арестованных, их заставляли подтапливать печку, отверстия в окнах и двери забивались одеждой арестованных, были также случаи обмороков, точно так же была создана камерная агентура, которая занималась провокационной деятельностью, вынуждала арестованных давать на себя вымышленные показания, на арестованных несознающихся — одевали шубы, били, и арестованные, давшие на себя показания, приговаривались к ВМН»1.

ГЛАДКОВ Петр Андреевич (н. ў 1902 у в. Трубчаўск Арлоўскай губ. (Расія) у сям’і рускага рабочага. Скончыў вясковую школу ў мяст. Свіслач Бабруйскага пав. Мінскай губ. (1915), Самарскі геолага-разведвальны інстытут (1933). У ЧК з 1934. З сак. 1937 — опер­упаўнаважаны 3-га аддзела УДБ НКВД БССР. З 9.12.1937 — нам. начальніка 2-га аддзялення 3-га аддзела УДБ НКВД БССР. З 1938 — начальнік аддзялення 3-га аддзела УДБ НКВД БССР. Узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Леніна, Нахімава і інш. У 1946 паніжаны ў пасадзе і выключаны з партыі за прысваенне грошай, выдадзеных для аператыўных мэтаў. 26.11.1954 звольнены з органаў за «дыскрэдытацыю звання кіраўнічы работнік МУС»).

ГЕПШТЕЙН Александр Михайлович (н. ў 1908 ў Адэсе ў сям’і адваката (да 1920 г. члена партыі кадэтаў); атрымаў сярэднюю адукацыю; у 1932 уступіў у ВКП(б); у АДПУ з 1925; жыў у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 32, кв. 5; да арышту начальнiк 3-га аддзела УДБ НКВД БССР, лейтэнант дзяржбяспекі (1936–38); дапытваў С. Гесена і інш.; арыштаваны 27.12.1938; асуджаны да ВМП).

З абвінаваўчага заключэння па крымінальнай справе № 48805:

«По указанию Гепштейна производились аресты по национальному признаку: арестовывали поляков, латышей, немцев… без наличия на них компрометирующих материалов. Аресты производились в массовом порядке… Достаточно было, чтобы в агентурном донесении указано, что поляк или уроженец Польши, как Гепштейн накладывал резолюцию — арестовать…

По непосредственному указанию Гепштейна и лично Гепштейном к арестованным применялись незаконные методы следствия, в ряде случаев садистские [пытки], вследствие чего имели место показания арестованных с оговором самих себя…

Массовое избиение арестованных в 3-м отделе продолжались до мая 1938… Арестованных избивали резиновыми нагайками, сажали на ножку опрокинутой табуретки и другие острые вещи… Наряду с тем, Гепштейн сам применял садистские методы до­проса… Применение методов физического действия и садизма к арестованным доходило до того, что арестованных форменным образом уродовали… 21 августа 1938 года арестованный Скибо П. М. поступил в тюремную больницу города Минска с разрывом мочевого пузыря и травматическими контузиями. Арестованный Польто П. И. 31 августа 1938 года поступил в тюремную больницу города Минска с травмами у правой паховой области. Арестованный Сикерич К. В. 25 июля 1938 года поступил в тюремную больницу города Минска с явлениями обильных кровоподтеков в области паховых складок мошонки и члена, а также обилием кровоподтеков плечевого пояса…

Также на следствии убивали — били насмерть. На следствии были убиты арестованные Шабан И. С., Овечко М. С. и другие… Трупы убитых по указанию Генштейна не вскрывались в целях скрыть действительные причины смерти…

Допросы осужденных производились путем зверских, жесточайших избиений… В кабинетах стоял сплошной рев и крики… Людей на носилках выносили в тюремную больницу… С лета 1938 избиение из кабинетов было перенесено в камеры… Арестованных ставили лицом к стене и заставляли стоять всю ночь… Открывали парашу, наклоняли к ней лицом… Если арестованный поднимал голову, то его били по голове…

Вследствие вышеизложенных физических и садистских мер воздействия на арестованных… уже приговоренных к ВМН и оставленных Гепштейном, видно, что Гепштейн этим преследовал цель, чтобы от каждого арестованного получить показаний как можно больше, на большее количество людей, что и делалось. Из проверенных арестованных 38 человек (которые дали показания уже после приговора к ВМН) дали показания на 3489 человек; из них: Юзефович С. И. дал показания на 183 человека, Шнейдер Я.А.1также на 183, Тарашкевич Б. А.2 — на 249 человек, Спорин — на 241 человека, Жилинский — на 244 человека и т. д.

Гепштейн даже тех людей не освобождал, которые явно ошибочно были арестованы, т. е. [когда] вместо одного арестовывали другого – однофамильца»1.

1 Шнэйдар Якаў Абрамавіч [1907, Цеханаў, Польшча — 27.11.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. дырэктара сектара завочнага навучання МВПІ. Арыштаваны 29.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 20, кв. 1. Падчас следства падвяргаўся нечалавечым катаванням. Асуджаны «тройкай» НКВД 12.4.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Ш. № 24515-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. 8.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 20, кв. 1 арыштавана настаўніца Мінскай вячэрняй школы № 12 Фромберг Бэла Рыгораўна (н. ў 1906 у Беластоку, цяпер Польшча; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Якава Шнэйдара. 11.9.1939 асобай нарадай НКВД асу­джана за «сувязь з агентам польскай разведкі» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Ка­рагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа Ф. № 25842-с з фотаздымкам захоў­ваецца ў ар­хіве КДБ Беларусі.

2 Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч [псеўданімы: Адам Навука; «Тарас на Парнасе»; Я.Тарас; Тарас Язычнік; Тарас Навіна (?); Bialorusin; 8(20).1.1892, засценак Мацюлішкі Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Вільнюскі р-н, Літва — 29.11.1938, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, мовазнавец, перакладчык, публіцыст. У 1911 скончыў 2-ю Віленскую гімназію, у 1916 — гісторыка-філалагічны ф-т Петраградскага
ун-та. У бел. друку выступаў з 1913. У 1916–18 — на кафедры рускай мовы і славеснасці Петраградскага ун-та. З 1917 адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1918 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1918 Т. вы­даў «Беларускую граматыку для школ», якая адыграла значную ролю ў нацыянальнай асвеце. У 1919 выкладчык бел. і грэчаскай моў у МПІ. У тым жа годзе Т. быў арыштаваны бальшавікамі. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы. У 1921–22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. Актыўна вы­ступаў з трыбуны сейма ў абарону інтарэсаў бел. народа. У 1925 старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Арыштаваны 14.12.1927. У маі 1928 на «Працэсе 56-і» асуджаны да 12 гадоў турмы. У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі. У 1930 вызвалены паводле распараджэння прэзідэнта Польшчы. Зноў арыштаваны 5.2.1931. У ліст. 1932 асуджаны да 8 гадоў катаржнай турмы. Падчас знаходжання ў турме пераклаў на бел. мову паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». З верас. 1933 па абмене палітвязнямі жыў у СССР. «Бронюсь, куды ты ідзеш?» — словы, кінутыя драматургам Францішкам Аляхновічам Б. Тарашкевічу падчас іх абмену на савецка-польскай мяжы 5.9.1933. Працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве. Арыштаваны НКВД 5.5.1937. Падчас следства падвяргаўся нечалавечым катаванням. Асуджаны 5.1.1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР да ВМП. Рэабілітаваны 26.1.1957. Імем Т. названы вуліцы ў Маладзечне і Радашковічах, ліцэй у Бельску (Польшча).

КОРОТКЕВИЧ (афіцэр дзяржбяспекі, нам. начальніка 3-га ад­дзялення 4-га СПА (ліст. 1936); падпісваў пастановы аб арыштах; катаваў на допытах Міхася Багуна, Платона Галавача і інш.).

СЕРЫШЕВ Василий Михайлович (н. ў 1902 у Іркуцку ў рабочай сям’і; атрымаў пачатковую адукацыю; у 1923 уступіў у ВКП(б); у ЧК-АДПУ-НКВД з 1921; жыў у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 32, кв. 12; да арышту нам. начальнiка 3-га аддзела НКВД Гепштэйна (1936–1938), лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах Сымона Баранавых, Сяргея Грахоўскага і інш.; асуджаны да 5 гадоў ППК без пазбаўлення правоў).

З абвінаваўчага заключэння па крымінальнай справе № 48805 (ад 2.10.1939):

«При допросе арестованных Серышев подвергал последних всевозможным пыткам и садистским издевательствам. К примеру: арестованного Гринштейна1.

Серышев ходил по кабинетам следователей и избивал арестованных до потери сознания: Шидловского, Рассказова, Красильникова и других. Допрошенный по делу Шидловский показал:

«В середине сентября 1937 года я находился под следствием; мое дело вел следователь Кауфман. К нему для избиения меня заходил Серышев. Серышев меня лично избивал два раза. Первый раз он меня бил под ложечку кулаками (пока я не упал и не потерял сознание). Будучи приведенным Кауфманам в чувство, я начал кричать. Серышев стал мне, лежащему на полу, ногой на горло, а затем всунул в рот носок ботинка. После этого высыпал из плевательницы мне на лицо мусор.

Второй раз Серышев меня бил плечами об стенку и, взяв за рукава гимнастерки, давил коленом в живот. Серышеву я заявил, что зря избиваете честного коммуниста. Он ответил: Мы тебя совсем убьем и отвечать не будем…»

В декабре 1937 года Серышев вместе с Цейтлиным при до­просе арестованного Гринштейна к последнему применяли садистские методы воздействия: били кулаками по лицу, били ногами в живот, сажали на ножку перевернутой табуретки. В результате такого допроса Гринштейн дал вымышленные показания…

Серышев незаконно письменными распоряжениями оставлял осужденных к ВМН для дальнейшего допроса и допрашивал их исключительно садистскими методами…»

1 Грынштэйн Хема Барысавіч [1907, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Меў няскончаную сярэдне-спецыяльную адукацыю. У 1930-я г. рэдактар шматтыражкі Бабруйскага лесакамбіната. Арыштаваны 2.9.1937. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Вызвалены да суда. Рэабі­літаваны Бабруйскім НКВД 15.12.1938. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 5781 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

КАУФМАН Залман Исаакович (н. ў 1900 у Магілёўскай губ. у сям’і яўрэйскага рабочага. Скончыў прыватную яўрэйскую гімназію (1918). У ЧК з 1920. Памочнік упаўнаважанага Гомельскага аддзялення АДПУ БССР, упаўнаважаны Магілёўскай, потым Бабруйскай акругі, Жлобінскага, Парыч­скага, Рагачоўскага, Рэчыцкага р-наў. Са студз. 1935 — начальнік СПА УДБ Віцеб­скага гарадскога аддзялення НКВД. Са снеж. 1936 нам. начальніка 3-га аддзялення УДБ НКВД БССР. Катаваў на допытах падследных. З 9.12.1937 начальнік УНКВД Палескай вобл. Арыштаваны ў 1939).

ВАСИЛЬЕВ Александр Алексеевич* (н. ў 1897; у НКВД з 1921, лейтэнант дзяржбяспекі, начальнiк 8-га аддзялення 3-га аддзела НКВД (1936–1937); дапытваў Сяргея Ракіту і інш.).

МОРОШЕК Зорух Мейерович* (лейтэнант дзярж­бяспекі, начальнiк упраўлення НКВД на Беларускай чыгунцы; начальнік аддзялення 4-га аддзела УДБ НКВД БССР; дапытваў шэраг беларускіх пісьменнікаў і гаспадарчых дзеячаў (Г. У. Стрэле і інш.)).

МIРКIН* (начальнiк Мінскай турмы).

ПЕРСКИЙ Михаил Абрамович (н. ў 1904; лейтэнант дзяржбяспекі (1936–1938); верагодна, начальнік аднаго з аддзяленняў 4-га СПА; катаваў на допытах Змітрака Астапенку, Сымона Баранавых, Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Васіля Каваля, Яна Скрыгана, Юлія Таўбіна, Уладзіміра Хадыку і інш.).

З ліста С. Гваздзецкага сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Двадцать месяцев сижу в Минской тюрьме под следствием… В ноябре 1937 г. меня вызвали на так званый допрос, где пытками заставили написать под диктовку следователя Бер­ского (Перского. — Л. М.), что я враг народа, вредитель… Об этом насилии и издевательствах я написал наркому Берману, но очевидно, мои заявления дальше следователя не пошли. Я писал наркому Берману, что большая надстройка над воротами тюрьмы превратилась в застенок, где кровью людей политы стены, от криков их движутся окна…»

СОКОЛОВ Алексей Иванович (н. 1.10.1897 у Яраслаўскай губ. (Расія) у сям’і шаўца. Скончыў гарадское вучылішча ў Яраслаўлі. У ЧК з 1922. З 1936 — начальнік аддзялення 4-га СПА УДБ НКВД БССР. З 16.5.1937 — нам. начальніка 4-га СПА, нам. началь­нiка Мінскай турмы; разам з энкавэдыс­тамі Абрамчыкам і Гарбацэвічам спаліў некалькі дзесяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў. З 1939 — нам. начальніка УНКВД Віцебскай вобл. Загінуў падчас 2-й сусветнай вайны.

СЛЕДЧЫЯ

АБРАМОВ* (афіцэр дзяржбяспекі, нам. начальніка Магілёўскага гарадскога аддзела НКВД, потым у Мінску; арыштоўваў Міхася Зарэцкага і інш.).

АВЕРБУХ (следчы, арыштоўваў і дапытваў Валерыя Маракова і інш., катаваў на допытах падследных).

АЛЕКСЕЕВ (следчы).

З ліста У. Луканскага1 пракурору па асобых справах БССР:

«Не предъявляя обвинения, меня направили в Минск, в тюрьму НКВД; там приблизительно через месяц вызвали на допрос.

Следователь, который допрашивал первым (на мою просьбу назвать свою фамилию ответил грубой бранью), на мой вопрос: «За что я арестован?» — стал мне доказывать, что если арестован, то значит, преступник… и если я хочу остаться в живых, если не хочу превратиться в отбивную котлету и калеку, то должен признаться…

Когда я начал доказывать свою правоту, то следователь позвонил по телефону и в кабинет явилось два лица, начавшие меня избивать до тех пор, пока я не согласился давать такие показания, какие требовал следователь…

Через некоторое время меня вызвал следователь Алексеев, который, применяя методы пыток и побоев, заставил меня подписать протокол, в котором вся моя педагогическая деятельность представлена как вредительская в духе троцкизма…»

1 Луканскі Уладзімір Сяргеевіч [1898, мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?]. З пачатку 1-й су­светнай вайны з сям’ёй знаходзіўся ў бежанстве ў  Расіі. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ ў г. Сураж Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1938 падчас заняткаў у школе. Асу­джаны за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 10 (?) гадоў ППК. Этапаваны ў Горна-Шорскі канцлагер НКВД Томскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы.

БАКУНИН (следчы, «працаваў» у адным кабінеце з Нячаевым).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«В декабре 1938 г. следователь Бакунин… на мое требование дать возможность написать заявление товарищу Сталину издевательски ответил: «Заявление Сталину  —  это… (далей грубая лаянка. — Л. М.)».

БАРСУКОВ (следчы, катаваў на допытах падследных).

БАСИНКЕВИЧ (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі (ліст. 1936); дапытваў Сяргея Дарожнага, Васіля Каваля, Яна Скрыгана, Васіля Сташэўскага, Уладзіміра Хадыку і інш.).

БИКСОН.

БОНДАРЕНКО (следчы).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«С 7 по 11 июля  —  4 суток  —  я стоял на «конвейере» у следователя Бондаренко. На конвейере подследственный стоит в солдатской стойке, со сжатыми ногами, сдвинутыми носками и опущенными вдоль корпуса руками. Ему не дают в это время двигаться с места, не дают ни пищи, ни воды. День сменяет ночь, сутки сменяют сутки, а подследственный все стоит в таком положении без движения и без сна. Следователь в это время уговаривает писать. У меня на конвейере сменялись три следователя…

На конвейере опухают руки, ноги. Человек после конвейера не может идти, падает. От отсутствия сна и невероятного физического и нервного переутомления наступают дикие зрительские и слуховые галлюцинации».

БУРМИСТРОВ (следчы, катаваў на допытах падследных).

БЫСТРОВ Николай Михайлович* (н. ў 1908 у сям’і тульскага рабочага. У лiст. 1917 уступiў у чырвона­гвардзейскi латышскi атрад спецпрызначэння ў Смольным у Петраградзе. Браў удзел у лiквiдацыi белагвардзейскiх бандаў i ў разгоне Устаноўчага сходу. У сак. 1918 атрад пераехаў з урадам у Маскву-Крэмль, дзе Б., паводле яго слоў, «неаднаразова даводзiлася ахоўваць кабiнет У. I. Ленiна». Браў удзел у падаўленнi мяцяжу анархiстаў i паўстаннi левых эсэраў. Асабiста ўдзельнiчаў у вызваленнi з палону левых эсэраў у Пакроўскiх казармах Ф. Э. Дзяржынскага. У маі 1919 паступiў на работу ў органы ЧК, у якiх на розных аператыўных пасадах працаваў да дня арышту. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ад Старадарожскай выбарчай акругi. Арыштаваны, верагодна, у 1938. Абвінавачваўся як «член нацыянал-фашыстоўскай латышскай шпiёнскай арганiзацыi».

ВИЛЬДФЛУШ (ВИЛЬФЛУШ) (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Сяргея Дарожнага і інш.).

ВИЛЬКО.

ВИНЬКОВЕЦКИЙ (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Неоднократно, примерно с 4 до 6 утра меня избивала «бригада». Собирались следователи Морев, Виньковецкий, Годин, Крупеньков и еще два, фамилии которых не знаю. ...Лебедев, блондин с вьющимися волосами, тонкими чертами лица, выделялся в бригаде своей жестокостью. «Бригада» била, одновременно применяя различные приемы: один рвал волосы, другой давил на горло, третий оплевывал лицо, остальные били кулаками и сапогами по голове, груди, животу, ногам. Это «бригада» играла в «футбол», помещая меня в центре, били по очереди сапогами — кто куда попадет».

ВИХОРЕВ Фома Антонович (сяржант дзяржбяспекі; н. ў 1908 у Маскве ў сям’і рускага рабочага; атрымаў пачатковую адукацыю; уступіў у ВКП(б) (1931); у АДПУ з 1932; удзельнічаў у арыштах Міхася Зарэцкага і інш.; абшукваў арыштаваных пры паступленні ва ўнутраную турму НКВД; катаваў на допытах падследных; асуджаны да 10 гадоў ППК).

З прысуду № 78 па крымінальнай справе № 99 (ад 25.5.1939):

«Вихорев, работая следователем УГБ НКВД СССР, в период сентябрь-декабрь 1937 г., пользуясь своим служебным положением, при допросах арестованных Потовича и Чикилев­ского применял методы физического воздействия, избивал их, сажал на кончик стула и на ножку перевернутого стула, таким путем заставлял их давать на себя вымышленные показания… Вихорев применял методы физического воздействия к тем арестованным, которые к нему никакого отношения не имели, ходил по кабинетам других следователей и избивал арестованных Шидловского, Басинкевича и Рассказова.

В июне 1938 г. обвиняемый Вихорев был переведен на долж­ность начальника 4-го отделения Витебского УНКВД. Зная о том, что сотрудники его отделения занимаются избиением арестованных, не принимал мер к искоренению незаконных действий, а наоборот, сам принимал участие в избиении арестованных Каца, Миклушова1, Лобача и Эстрина2. Кроме того, обвиняемый Вихорев занимался производством незаконных арестов, в результате его преступной деятельности невинные люди попадали в тюрьму: Онескович, Богорад (?), Дульченок, Страш, Зильберг…»

1 Міклушоў Герасім Анісімавіч [1894, в. Багданава, цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], калгаснік. З бел. сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе «Ударнік». Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937. Асуджаны 25.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 3.9.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.4.1960 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа М. № 9449-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

2 Эстрын Веньямін Айзікавіч [1905, Магілёў — ?], вайсковец. З яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1925). На момант арышту нам. камандзіра палкавой школы 188-га зянітна-артылерыйскага палка, старшы лейтэнант. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 128а. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.5.1938 за «контррэвалюцыйную трацкісцкую агітацыю» да 6 гадоў ППК. Пазбаўлены воінскага звання. Этапаваны ў Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 19.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.4.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Э. № 12040-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

ВЛАСОВ (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Алеся Звонака і інш.).

З ліста П. Раднова1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Ни Левину, ни Вихореву, ни Власову я не давал указания создавать режимные камеры с агентурой якобы для избиения арестованных, вынуждая их на оговор себя и других…

Не знал о допускаемых ими извращениях в работе…

Честно веря директивам и указаниям оказавшегося враже­ского руководства Наседкина и без всякого умысла слепо выполняя их… допустил ряд ошибок и нарушений в силу своей малоопытности и политической близорукости».

1 Радноў Пётр Якаўлевіч, чэкіст. Н. ў 1902. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. У ЧК з 1920. У ВКП(б) з 1924. Служыў у Маскве (да жн. 1937), Іванаве (да крас. 1938). З мая 1938 начальнік УНКВД па Віцебскай вобл. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР. Узнагароджанымі ордэнамі і медалямі. Арыштаваны. Асуджаны 27.9.1939 да ВМП. 

 

ВОЛКОВ (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; верагодна, да службы ў Мінску працаваў у Оршы; катаваў на допытах Саламона Ле­віна, Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча і інш.).

ВОЛОЦОРУБ (следчы).

З ліста М. Несцяровіча сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«После  ареста меня в тот же день и последующие дни и ночи допрашивали. При допросах применялись физиче­ские… меры воздействия. Говорили со мной начальник 4-го отдела  Ермолаев и его зам. Кунцевич. После всего в одну ночь мне дано было 5 очных ставок. На них присутствовали Ермолаев, Быховский, Кунцевич и 2 следователя. Протоколы ставок диктовались по очереди Кунцевичем, Быховским, Волоцорубом… Я вынужден был дать письменно показания, что я контрреволюционер, шпион, фашист, террорист, вредитель и пр. мерзость. Я оклеветал себя…»3

ВОЛЬФСОН (арыштоўваў і дапытваў Барыса Мікуліча і інш.).

ВОЛЬФТРУБ Мейер Абрамович (следчы, дапытваў М. Дарожкіна1 і інш.; звольнены з органаў НКВД БССР у лют. 1939; падчас 2-й сусветнай вайны зноў у НКВД; канчаткова звольнены ў ліст. 1946 «па стане здароўя»; жыў у Мінску).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Заместитель начальника 4-го отдела Кунцевич и следователь Вольфтруб доказывали мне почти в одних и тех же выражениях, что «НКВД под руководством Ежова ошибок не делает. Раз ты арестован, будешь неизбежно осужден».

«27 июня 1938 г. следователь Вольфтруб предъявил мне обвинения по ст. 69 (вредительство), 70 (террор), 76 (контрреволюционная агитация), указав, что я «изобличаюсь как активный участник нацфашистской организации, вредительстве в области народного образования». Когда я… сказал, что в области народного образования никогда в жизни не работал… Вольфтруб [ответил]: «Могу записать тебе правотроцкистскую организацию  —  тебе же будет хуже… Все равно кем-нибудь будешь…»

З ліста М. Вольфтруба (ад 11.12.1938) сакратару ЦК КП(б)Б П.Панамарэнку:

«[Почему] руководители нац. фашистской организации по сей день находятся на свободе (Купала, Колас, Вольфсон2) — для меня совершенно непонятно».

1 Дарожкін Мікалай Апанасавіч [14.12.1905, в. Гарохаўка, цяпер Бранская вобл., Расія — 27.4.1993, Мінск], міколаг і фітапатолаг. Акадэмік АН БССР (1962). Cкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1931 працаваў вучоным спецыялістам, загадчыкам лабараторыі, дырэктарам Інстытута біялогіі АН БССР. Арыштаваны 26.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы і арганізаванай антысавецкай дзейнасці». Пракуратурай БВА справа спынена. Вызвалены. Рэабілітаваны 9.2.1940. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. З 1948 дырэктар Інстытута біялогіі АН БССР, з 1959 дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, у 1976–87 загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

«Непонятна роль профессора Дорожкина, который очень невнятно и туманно говорил о том, что следователь Вольфтруб предлагал ему какое-то сотрудничество, что его, Дорожкина, скоро освободят потому, что он многое знает, что он дал 7 очных ставок и т. д. Член партии Антоненко рассказывал, как Дорожкин уговаривал его на очной ставке: «Иван Михайлович, признайся. Ведь мы состояли с тобой в контрреволюционной организации» (НАРБ, ф. 4п, в.21, с. 2547, л. 30).

2 Вальфсон Сямён Якаўлевіч [27.5(8.6).1894, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 1941, Мінск], дзяржаўны дзеяч, філосаф, літаратуразнавец, педагог. У 1919 скончыў Кіеўскі ун-т. З 1921 прафесар БДУ. У 1931—38 дырэктар Інстытута філасофіі і права. Як літаратурны крытык выступаў з пазіцый вульгарнага сацыялагізму, абвінавачваў бел. пісьменнікаў у нацыяналізме. Калі ў 1938 у НКВД дайшла чарга і да выкрывальніка нацдэмаў, знаёмыя лекары схавалі В. у бальніцы для псіхічна хворых, дзе ён і адседзеўся. У пачатку 2-й сусветнай вайны схоплены і забіты фашыстамі.

ВЫСОЦКИЙ* (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста ў ЦК КП(б)Б былога камандзіра 1-га кавалерыйскага эскадрона Райхлiновiча Яфіма Мацвеевіча:

«У лiстападзе 1937 года мяне прывялi а 1-й гадзiне ночы на допыт i пачалася расправа. Я быў звязаны ва ўтаймавальнай кашулi i збiты да страты прытомнасцi. У снежнi нада мной зрабiлi iнсцэнiроўку абразання. А 2-й гадзiне ночы пры допыце мне прапанавалi спусцiць нагавiцы... Я не пагадзiўся, але пасля жорсткага збiвання спусцiў нагавiцы i адзiн са следчых выняў нож i прымусiў, каб я палавы орган паклаў на табурэтку, але я гэтага не зрабiў, i тады яны схапiлi мяне за палавы орган i пачалалi цягаць па пакоi да страты прытомнасцi...

На наступны допыт, на Новы год, г. зн. 1 студзеня 1938 года, мяне выклiкалi... таксама роўна а 2-й ночы, прымусiлi стаяць на зважай i адзiн [са следчых] стаў на зэдлiк i пачаў мачыцца мне ў вуха. У гэтым жа месяцы таксама а 1-й гадзiне ночы (у 30-градусны мароз. — Л. М.) пры знарок адчыненых вокнах i дзвярах мяне распранулi да адной кашулi, налiлi за каўнер 2 графiны вады i прымусiлi сядзець да 2 гадзiнаў ранiцы. На мне абсалютна ўся вопратка змерзла, я змерз да страты прытомнасцi. Дадам, што следчы Высоцкi, якi мяне збiваў i здзекаваўся з мяне, прымушаў мяне стаяць на зважай, трымаць тоўстую кнiгу Евангелля, хрысцiцца i малiцца. Гэта працягвалася 6 месяцаў...»

ГЕРАСИМОВИЧ.

ГОДИН (следчы, катаваў на допытах падследных).

ГОРЕМЫКИН (оперупаўна­важаны).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Уполномоченный Горемыкин издевательски улыбался, рассматривая взятый у меня при обыске и аресте мой партийный билет № 0855202».

ДОВГАЛЕНКО Василий Ал. (следчы, лейтэнант дзяржбяспекі; да службы ў НКВД працаваў настаўнікам; дапытваў Анатоля Вольнага, Цішку Гартнага, Сяргея Грахоўскага і шэраг іншых беларускіх пісьменнікаў).

З успамінаў С. Грахоўскага:

«Мяне дапытваў следчы Даўгаленка. Пазней яму «даверылі гутарыць» з самім Цішкам Гартным...

У чарговы раз прывялі да Даўгаленкі ў кабінет, рукі назад, табурэтка стаіць. Ён бярэ нейкія дакументы са стала і тыкае мне ў твар:

Ведаеш яго?

І Цішка Гартны, камуніст з 1912 года, арыш­таваны? — не змог стрымаць я здзіўлення.

А што? Ён жа адзін з кіраўнікоў контррэвалюцыйнай аргані­зацыі, і ты павінен быць нам вельмі ўдзячны, што своечасова цябе перахапілі і ворагі народа не паспелі ўцягнуць пачынаючага паэта ў антысавецкую дзейнасць, а яны ж на гэткіх, як ты, і разлічвалі...

У мяне дома засталася маладая жонка, таксама як і я, студэнтка. Яна была на апошнім месяцы цяжарнасці, а яе пасля майго арышту выкінулі з кватэры. Я ўмаляю, прашу сказаць, нарадзіла яна ці не, хвалююся, таму што пры родах тады шмат жанчын памі­рала.

От прызнаецеся, падпішаце ўсе паперы, што трэба, тады і даведаецеся...»

ДРОЗДОВ Александр Евсеевич* (н. ў 1905; у НКВД з 1926, оперупаўнаважаны, арыштоўваў і дапытваў Барыса Мікуліча і інш.).

ЕВТУШЕНКО (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста І. Смірнова1 Чорнаму (ад 24.12.1939):

«У моего теперешнего соседа по квартире (у ссылцы ў Паўладары Казахскай ССР. — Л. М.) следователем Евтушенко выбита в ухе барабанная перепонка…

Следователи-«молотобойцы» в своих кабинетах, превращенных в кровавые застенки, добивались от арестованных огульного сочинения вымышленного, несуществующего преступления, главным образом по части шпионажа, диверсии, террора и т.д.».

1 Смірноў Іван Сямёнавіч [8.1.1906, с. Машына, Расія — ?]. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Ленін­градзе. З 1933 інжынер-электрык Дзяржплана БССР. Арыштаваны 13.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 37, кв. 6. Асуджаны 5.8.1939 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Паўладар Казахскай ССР. Працаваў энергетыкам на хлебакамбінаце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 25574-с захоўваецца ў архі­ве КДБ Беларусі.

ЕРМАКОВ (следчы 3-га аддзела УДБ НКВД БССР; арыштаваны і асуджаны ў 1939).

З ліста асуджанага К. С. Румянцава сакратару ЦК ВКП(б) Г.Малянкову:

«Следователи Малаханов и Ермаков для того, чтобы из меня… сделать шпиона, применяли следующее:

Все допросы систематические сопровождались запугиванием расстрелом, побоями и оскорблениями.

В период следствия, т. е. со дня ареста 14.5.1939 и по день суда 29.7.1939 содержался в сырой камере-одиночке. Со дня ареста по 8.6.1939 содержался в камере одиночке № 32 Минской тюрьмы, а с 8.6.1939 по 29.7.1939 — в камере-одиночке № 8 внутренней тюрьмы НКВД БССР (американка).

С 12.6.1939 по 17.6.1939 включительно содержался без всякого основания в сыром и темном карцере на одной воде с 400 гр. хлеба.

В период следствия мне не разрешали спать, систематически на всю ночь вызывали на допросы, а днем по установке следователей спать запрещалось…

Издевались над моей семьей, проживающей в Смоленске. До сегодняшнего дня задержали у себя написанную мною доверенность на получение расчета по месту моей работы ДТО НКВД Западной ж.д. г. Смоленска. 8.7.1939 в период допроса на мою просьбу об отправлении доверенности моей жене следователь Малаханов и Ермаков, разговаривая со мною, нецензурно отзывались о моей жене, говоря, чтобы я о семье не беспокоился, т.к. жена поторгует собой и денег для семьи заработает. Кроме этого, Ермаков в период этого же допроса, обращаясь ко мне и к Малаханову, говорил: «Румянцев, ты напрасно беспокоишься о жене, ты ее больше не увидишь. Вот Малаханов едет в Смоленск, поручи ему, и он твою жену отдерет…

За короткий период я заболел почками и сердцем…»

ЕФИМОВ (следчы 3-га аддзела НКВД, катаваў на допытах падследных2).

ЗАВАДСКИЙ Владимир Николаевич (лейтэнант дзярж­бяспекі; катаваў на допытах Сяргея Знаёмага, Валерыя Маракова і інш.).

З архіва КДБ Беларусі:

«Обзорная справка

По архивному следственному делу № 71068 по обвинению бывшего зам. начальника Особого отдела Белорусского военного окру­га Завадского Владимира Николаевича, 1906 года рождения, уроженца гор. Смоленска, и других, всего 4 человека.

Завадский В. Н. Военным трибуналом Белорусского Особого военного округа 3–7.11.1940 года (5 дзён судзілі ката, — не 15 хвілін, як нявінна забітых А. Вольнага, П. Галавача, А. Дудара, Ю. Лявоннага, В. Маракова, М. Чарота і інш. — Л. М.) осужден по ст. 69 УК БССР с санкции ст. 64 УК БССР к ВМН — расстрелу (т.1 л.д.651).

Судом Завадский признан виновным в том, что, находясь с ноября 1937 года по сентябрь 1938 года в должности начальника 5-го отдела НКВД БССР, извращал революционную законность и методы ведения следствия путем подлогов и фальсификации протоколов допросов, культивирования и огульного применения к следственно-заключенным мер физического воздействия, ориентировал под­ведомственные ему особые органы на поголовные аресты и избиения лиц комначсостава, уволенных из РККА, и допускал другие извращения в следственной работе (т.1 л.д.648–651).

Обзорную справку составил:

Начальник 6 сектора Особого отдела комитета Госбезопасности при СМ СССР по Белорусскому военному округу полковник

Голубь, 31 июля 1956 года».

ЗАРУБИН.

ЗИНОВЬЕВ (начальнік аддзялення Мінскай турмы1).

ИЗМАЙЛОВ (следчы).

З ліста О. Ціманнена1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Следователь Измайлов уже с начала следствия, когда я был в его физической разработке, сказал мне, что сделает из меня шпиона искусственно…»

2 Ціманнен Отта Андрэевіч, фін. У Расіі з 1918. Удзельнік грама­дзянскай вайны 1918–1920, удушэння антыбальшавіцкіх Кранштацкага (1921) і Карэльскага (1922) паўстанняў. Скончыў ваеннае вучылішча ў Ленінградзе (1924). Служыў у Чырвонай арміі. Арыштаваны 20.6.1938. У чэрв. 1939 яшчэ знаходзіўся пад следствам у Мінскай турме НКВД. Далейшы лёс невядомы.

КАЛЯМИН (следчы).

КАЦ Марк Исаевич (н. ў 1899), лейтэнант дзяржбяспекі; у НКВД з 1930-х г. да 1954; праводзіў масавыя незаконныя арышты, дапытваў Георгія Бондара (загадчык сельскагаспадарчай секцыі (аддзела) Дзяржплана БССР), Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Васіля Каваля, Янку Нёманскага, Васіля Сташэўскага, Міхася Чарота і інш.).

КАЦЕВ (следчы).

З ліста асуджанага К. С. Румянцава сакратару ЦК ВКП(б) Г.Малянкову:

«На судебном заседании свидетель по моему делу Понкратьева от «своих» показаний отказывалась. Она показала, что у нее эти показания выбили на следствии следователи Кацев и другие, путем запугивания расстрелом, побоями и карцерами. Когда она не дала ложных показаний, то ее посадили на 10 суток в темный и сырой карцер. На допросах издевались. На одном из допросов Кацев поставил перед Понкратьевой условие, что если она даст против меня требуемые показания (причем, Кацев сообщил ей, что я являюсь шпионом и уже арестован. Это он ей сообщил в тот период, когда я был на свободе), то ей сохранят жизнь, а в противном случае расстреляют. Запуганная расстрелом, карцерами, побоями, Понкратьева заявила, что она была вынуждена дать на меня клеветнические показания и оклеветать также других честных лиц. Она показала, что эти показания составлялись при помощи Кацева, т. е. фабриковались».

КИСЕЛЕВ (следчы, кіраўнік апарата асобаўпаўнаважанага НКВД БССР, катаваў на допытах падследных).

КЛИМКОВИЧ (катаваў на допытах падследных).

КОВАЛЕВ (лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Сымона Баранавых, Сяргея Дарожнага і інш.).

КОЗЛОВСКИЙ Анатолий Сергеевич (н. ў 1897; старшы лейтэнант; праводзіў масавыя незаконныя арышты, дапытваў Міхася Зарэцкага і інш.).

КОЗЛЮК (катаваў на допытах падследных).

КОЛОНУТОВ.

КОРШИКОВ (следчы).

З ліста У. Луканскага пракурору па асобых справах БССР:

«Следователь Коршиков изменил редакцию протокола и предложил его подписать, угрожая в противном случае заставить сделать это. Не желая подвергнуть себя новым пыткам, я вынужден был выполнить это…»

КРАСИКОВ (следчы).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Когда 13 июля 1938 меня уводил Морев, зам. нач. 4-го отдела Кунцевич сказал: «Взять его по всем правилам». Следователь Вольфтруб добавил: «Хорошенько, хорошенько его». Впоследствии Вольфтруб неоднократно спрашивал меня: «Я тебя не бил? Помнишь, я тебя никогда пальцем не тронул». Несомненно, что Вольфтруб приказывал избивать подследственных. Член партии с 1918 г. Антоненко, недавно освобожденный, рассказывал мне, что Вольфтруб при нем дал распоряжение следователю Красикову бить его, Антоненко, пока не признается».

КРУПЕНЬКОВ (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Работник Академии наук БССР Матусевич1 в феврале 1939г. рассказал мне, что у него следователь Крупеньков вынуждал дать показания на меня».

3 Матусевіч Мітрафан Рыгоравіч [4(16).12.1900, в. Чарневічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1975, Мінск], эканаміст, гісторык. У 1918–22 служыў у Чырвонай арміі (17-я стралковая ды­візія ў Віцебску). Уступіў у ВКП(б). Скончыў БДУ (1930). З 1932 працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН. У 1934–38 нам. дырэктара Аддзела падрыхтоўкі кадраў БелАН, вучоны сакратар Інстытута эканомікі. Кандыдат гістарычных навук (1936). Арыштаваны ў Мінску 30.7.1938 па адрасе: вул. Маладзечан­ская, д. 17, кв. 1. Асу­джаны асобай нарадай пры НКВД 23.7.1940 за «ўдзел у антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР (пас. Важаель). Вызвалены (хутчэй за ўсё, з Манчагорскага канцлагера) у 1946. З 1949 у ссылцы. Рэа­білітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.5.1955.
У 1955–71 загадчык сектара Інстытута эканомікі. Даследаваў эканаміч­ную гісторыю Беларусі. Асабовая справа М. № 5973-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ЭГБ. Т. 5; Рэпрэсаваныя…

КУЗНЕЦОВ (верагодна, сваяк «суддзі» Кузняцова; катаваў на допытах падследных).

КУЛАК (лейтэнант (?) дзяржбяспекі; дапытваў Змітрака Астапенку, Міхася Багуна, Алеся Звонака, Васіля Каваля, Барыса Мікуліча, Сяргея Ракіту, Юлія Таўбіна і інш.).

КУНИЦКИЙ В. (?).

ЛАЙМАН-САПИЕТ Карл Иванович (лейтэнант дзяржбяспекі; нам. начальнiка аддзела месцаў зняволення НКВД; дапытваў Іларыёна Дуброўскага і інш.; арыштаваны ў 1938. Таксама гл.: інф. пра следчага Цэйтліна на с. 429).

ЛЕБЕДЕВ (следчы, катаваў на допытах падследных).

ЛИТВИНОВ Даниил Иванович (Исаевич) (н. ў 1903, лейтэнант дзяржбяспекі, у НКВД з 1932 да 1939, праводзіў масавыя незаконныя арышты; дапытваў Міхася Зарэцкага, Сяргея Знаёмага і інш.).

ЛИХАЧЕВ.

ЛИХТАРНИКОВ (катаваў на допытах падследных).

ЛУКАШОНОК (катаваў на допытах падследных).

МАЛАХАНОВ (следчы 3-га аддзела УДБ НКВД БССР, катаваў на допытах падследных).

З ліста асуджанага К. С. Румянцава сакратару ЦК ВКП(б) Г.Малянкову:

«На допросах следователь Малаханов, кроме запугивания расстрелом и побоями, заставлял меня стоять, лишая питьевой воды».

З ліста асуджанага Г. А. Кашыцына сакратару ЦК ВКП(б) Г.Малянкову:

«…С 16 февраля 1939 я находился в невменяемом состоянии и болел в течение месяца, однако в таком виде меня вызывали на допросы… а 4-го марта 1939 следователь Малаханов предложил мне, нервно-психическому больному, подписать протокол об окончании следствия».

МАНЫЧЕВ (следчы).

МАССАРСКИЙ (следчы, малодшы лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах падследных).

З прысуду № 60 па крымінальнай справе № 43 (ад 26.4.1939):

«Массарский, занимая должность начальника отделения 3-го отдела УГБ НКВД БССР, в конце 1937 года был командирован в Лепельский горотдел НКВД для практической помощи и руководства следствием по делам проходившей в то время операции… На оперативном совершении… устанавливал нормы для каждого следователя, что он должен дать 2 разоблачения в день, вести следствие упрощенным способом. После этих установок Массарский ходил по кабинетам под видом помощи в допросах, на самом деле, когда при допросе арестованные избивались, он не только не прекращал издевательства, а наоборот, сам принимал в этом участие, таскал арестованных за бороду, одевал противогаз, бил галошей, руками и заставлял лаять арестованного и рекомендовал эти методы применять следователям.

Работая по агентурной работе, Массарский проводил вербовку лиц неработоспособных, стариков от 60 и выше лет, по этой же агентурной работе занимался фальсификацией, т.е. производил в донесениях дописку «занимался контрабандной деятельностью, ходил в Польшу».

МИХЕЙЧИК (следчы).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«У меня на «конвейере» сменялись 3 следователя: Бондаренко, Михейчик и третий  —  фамилию не знаю».

МОЛЧАН Григорий Иванович* (н. ў 1912, у НКВД з 1937, оперупаўнаважаны).

МОРЕВ Иван Михайлович (следчы, катаваў на допытах падследных; у 1939 асуджаны ваенным трыбуналам войскаў НКВД БВА да 6 гадоў ППК).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Раз ты к нам попал (сказаў Мораў. — Л. М.), тебе сам Сталин не поможет».

«Мне пришлось стоять на 45 допросах с 7 июля по 13 августа [1938] включительно ежедневно, днем с 11 часов и до 6 часов вечера и ночью с 9 часов вечера до 6 часов утра, кроме пяти суток карцера и выходных дней. Меня подвергали все это время избиениям, пыткам и невероятным издевательствам с целью или добиться от меня ложных показаний по определенной Ермолаевым, Кунцевичем, Быховским и Вольфтрубом программе, или добиться моего физического уничтожения и отправки в сумасшедший дом.

Когда я заявлял, что у меня двухсторонняя грыжа, которая может дать ущемление и смерть, следователь Морев за­ставлял делать приседания или бил сапогом в живот или пах и обычно отвечал: «Чем скорее у тебя кишки из живота полезут, тем лучше. Меньше хлопот… Подохнешь, напишем акт: «Дело за смертью прекращено»…

Обливая меня водой и ставя специально на сквозняк, Морев после нескольких раз такого приема говорил: «Какой ты живучий! Другой недавно от воспаления легких подох…»

«С 13 июля по 13 августа включительно я подвергался избиениям, пыткам и издевательствам на допросах следователя Морева. Начались [они] ночью 13 июля с того, что Морев свалил меня на пол ударами кулаков по голове, поднял ударами сапог в живот и под бедра, заплевал мне все лицо и глаза, снова свалил на пол кулаком по голове. Так продолжалось несколько раз. Избиение сопровождалось дикой руганью… похабщиной, которую невозможно передать…

После этого Морев стал применять ко мне, как он выражался, «секретный прием  —  мозги в потолок». Он заключается в том, что на шею набрасывается ремень и сильным ударом производится сотрясение головного мозга и мозжечка. После первого удара наступает сильнейшая головная боль. Вся голова буквально горит. После второго-третьего удара падаешь на пол в почти бессознательном состоянии. Поднимал меня с пола Морев ударами сапог в живот и ребра и обливанием водой.

Прием «мозги в потолок» может довести до сумасшествия. Я неоднократно чувствовал, что действительно начинаю терять рассудок. Несомненно, что не один подследственный, обладающий более слабой психикой, выдержкой и силой воли, мог быть таким приемом доведен до сумасшествия.

 Мне известен факт, как в августе 1938 г. член партии Крутелев с допроса у Морева после этого приема был унесен в бессознательном состоянии в камеру, отправлен оттуда в больницу и приведен в сознание лишь на следующий день, примерно через 20 часов…

С 13 июля по 13 августа и днем, и ночью на допросах у Морева я был вынужден стоять с согнутыми в коленях ногами и вытянутыми или вперед перед собой, или вверх над собой руками. Неоднократно я был вынужден делать по несколько сот раз подряд приседания. Когда я отказывался от приседаний и от стояния в таком положении, Морев избивал меня кулаками и сапогами до тех пор, пока я не становился в требуемое положение.

Меня били по спине, груди под ложечку и в живот, били сапогами всюду, куда могли ударить. Синяки и кровоподтеки на груди, спине, ногах у меня видели все подследственные — 30 человек, находящиеся со мной в камере № 54 и № 2.

Систематически меня били головой об кирпичную стену, спиной (крестцом) об косяк с такой силой, что неоднократно вываливалась из стены штукатурка. Иногда после таких ударов от невыносимой боли в позвоночнике я не мог встать с пола даже после ударов сапогами и обливания водой.

Морев и другие систематически выкручивали у меня одну или обе руки сразу за спиной в плечевых суставах и в кисти и, выкручивая, спрашивали, буду ли я писать. От невыносимой боли я кричал, не мог даже ответить и только отрицательно качал головой. От этого приема примерно 2 недели руки висели, как плети, вдоль туловища, каждое движение причиняло боль. Еще и теперь — прошло больше года — я не могу часто без боли в плечевых суставах поднять и повернуть руки.

На каждом допросе следователь Морев каблуками сапог разбивал мне ноги. От этого ноги распухли, не влезали в ботинки, на последние допросы я ходил уже в одних больших носках. Ноги распухли, стали черными, большой палец на левой ноге не двигался свыше 2 месяцев. Приемом «вальса» ногти на обеих ногах были поломаны и содраны. На этих избитых, с содранными ногтями, распухших ногах я едва мог передвигаться и даже стоять. Несмотря на это Морев продолжал все время бить каблуками сапог по ногам.

При помощи неизвестного мне следователя (блондин, волосы зачесаны на бок, с лысиной) Морев применял следующие приемы: бросал меня на пол, загибал ноги к голове и так держал, а в это время этот следователь бил меня кожаным портфелем с металлическими застежками и ремнем с пряжкой.

Потом Морев и этот следователь брали меня каждый за ногу, поднимали с пола вниз головой и так били об пол.

Неоднократно Морев, когда этот следователь держал меня в таком положении (ноги загнуты к голове), вливал мне через нос воду из стакана. Это — невыносимое мучение. Кажется, что вода проникает в самый мозг. Задыхаешься, захлебываешься — кажется, что умираешь.

Кроме того, в таком положении мне неоднократно вливали в нос нашатырный спирт, который обжигал слизистую оболочку носа, рта и горла. От этого нос у меня распух, часто шла кровь, выделялись кровавые сгустки.

Не буду останавливаться на других приемах, как лежание часами ногами и спиной на остром ребре табуреток со свешенными к полу головой и ногами, удушение, когда руками давят до потери сознания горло, крики в уши через рупоры из бумаги и т.д.

Хуже всего было, когда Морев стал буквально часами подряд рвать у меня волосы на голове и бороде и потом колоть эти места булавками. От этого на лице, голове и шее образовались кровяные нарывы, из которых постоянно сочился гной с кровью. На голове и бороде образовались плешины, голые места. Каждое прикосновение стало невыносимо болезненным. Заметив это, следователь Морев перешел, главным образом, на этот прием. Подряд часами он рвал волосы из этих кровяных нарывов и колол булавками. Я и теперь не понимаю, как от этих невыносимых пыток я не сошел с ума.

Нач. 4-го отдела Ермолаев, следователь Быховский, зам. нач. Кунцевич заходили на допрос, когда Морев проделывал это, и видели кровавые нарывы на лице и шее. Я заявил Ермолаеву об этих избиениях и пытках, но Ермолаев быстро повернулся и вышел…

Для характеристики возмутительных издевательств приведу следующий факт: следователь Морев обхватывает меня сзади, прижимая руки к телу, другой следователь (Лебедев?) зажимает нос и, когда я вынужден, чтобы глотнуть воздух, открыть рот, харкает и плюет в рот.

Однажды следователь Морев до того остервенел, что, бросив меня на пол, стал бить и топтать меня ногами, пока я не потерял сознание.

На одном из «допросов» следователь Морев спросил адрес моей жены, записал его и на следующую ночь сказал: «Твоя жена арестована». Когда в это время из другого кабинета стали слышаться отчаянные вопли и крики избиваемой женщины, Морев говорит: «Послушай, как твою жену обрабатывают. Узнаешь голос жены?». Я начинаю прислушиваться и мне действительно кажется, что это кричит моя жена. Тогда Морев заявляет: «Пиши, что тебя завербовал Сурта. Напишешь — освободим жену. Не будешь писать, я при тебе буду ее бить, а потом при тебе ее… (циничное ругательство)…

Крики и стоны избиваемых женщин во время допросов в тюрьме в июне – августе 1938 г. я слышал неоднократно.

Однажды я слышал дикий крик женщины: «Подлец. Вы не смеете. Я жена моего мужа. Я не позволю…» — и потом глухие стоны (по-видимому, рот был заткнут тряпкой; это неоднократно делали со мной, чтобы во время избиений я не кричал).

Член партии Дункан1, недавно освобожденная из Минской тюрьмы, говорила, что жену военного Розанову2 били по половым органам, что были и другие случаи подобных, даже худших издевательств. Однако об этих возмутительных действиях… менее известно, так как, по словам т. Дункан, женщины даже в женских камерах с женщинами стеснялись говорить о безобразных действиях отдельных мерзавцев, оскорбляющих и унижающих их достоинство и честь женщины.

Из подследственных, находившихся со мной в одной камере, у бывшего секретаря комсомольской ячейки Белгоскино Николая Стрешнева1 были разбиты половые органы, у инженера-железнодорожника Азбукина и колхозника Степана Шелега выбиты грыжи.

В начале 1938 г. находившийся в камере № 93 работник «Водоканала» Осипович2 покончил жизнь самоубийством, бросившись в бане в котел с кипятком».

«Следователь Морев является садистом. С каким наслаждением он часами подряд занимался именно пытками и... при этом у него неоднократно выступала пена на губах».

1 Стрэшнеў Мікалай Фёдаравіч [1909, с. Тарычава Маскоўскай губ. — 22.9.1938, Мінск, турма НКВД]. З рускай сялянскай сям’і. У 1930-я г. кінааператар «Белдзяржкіно». Арыштаваны 26.1.1938 у Мінску. Праходзіў па адной справе з другім кінааператарам «Белдзяржкіно» Леані­дам Эпельбаўмам і інш. (гл.: Рэпрэсаваныя…). Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10098-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

2 Асіповіч Іван Феафілавіч [1892, в. Крэмец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 14.3.1938, Мінск, турма НКВД]. З бел. рабочай сям’і. Да арышту дзяжурны Водаканалтрэста. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 3.3.1938 у Мінску па адрасе: Старавіленскі тракт, д. 70, кв. 1. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы». Рэабілітаваны 29.8.1997 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа А. № 20886-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

НАЙДЕНОВ (сяржант дзяржбяспекі; дапытваў Анатоля Вольнага, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Алеся Звонака, Цішку Гартнага і інш.).

НЕЧАЕВ (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста М. Сцерніна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Следователь Нечаев в декабре 1938 г., когда я сказал о решениях январского пленума ЦК ВКП(б) 1938 г. и указаниях товарища Сталина, ответил дословно: «Плевать мне на решения пленума ЦК партии. Понял?»

НИКИТИН (следчы).

З ліста асуджанага да 10 гадоў ППК С. П. Партнова жонцы П.С.Драпінай і дачцэ Маі (ад 11.5.1939):

«Мое дело вел Никитин — палач, который избивал меня до полусмерти, издевался, мучил на рожке стула по 8 суток подряд, держал в париловке, где я задыхался без воздуха и гнил от пота...

Третью очную ставку мне дали с Якубовичем, которого в полумертвом состоянии, избитого, в изорванной нижней рубахе привели в кабинет Никитина. Якубович ничего не говорил, даже не узнавал меня... Зачитали показания, которые из него выбили Никитин, Добросердов и Лапин... После Якубовича увели, а меня оставили и издевались 8 суток беспрерывно день и ночь... Сидел на рожке стула... Кроме того... Никитин еженощно наносил побои, бил по голове, шее... Мне ломали ноги, руки, заявляя, что или здесь угробим, или отправим в Витебск в сумасшедшую больницу, но живого не выпустим. Никитин не гнушался приходить даже в пьяном виде. Это много раз было по ночам, когда я терпел от него, как от палача, побои. Следователь Будилов, который вел мой допрос, неоднократно заявлял, что мы тебя выпустить не можем, потому что долго сидишь...»

ОРЕХ (следчы).

З ліста У. Луканскага пракурору па асобых справах БССР:

«Следователь Орех пыткой заставил меня подписать сочиненный им протокол допроса».

ПАВЛОВ (лейтэнант дзяржбяспекі; дапытваў Станіслава Шушкевіча).

ПАРЕМСКИЙ (катаваў на допытах падследных).

ПЕРЕВОЗЧИКОВ (следчы 3-га аддзела, катаваў на допытах падследных).

З ліста М. Штэйнберга сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«3-й год нахожусь под следствием…

Особо уполномоченный Перевозчиков применял ко мне пытки, сажал на кол острый конец ножки перевернутого стула, специально приспособленного, и бил меня…»

ПИМЕНОВ И. С. (оперупаўна­важаны).

З ліста І. Піменава сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (ад 17.3.1939):

«Тов. Пономаренко, я из семьи рабочего, мне 34 года, из них 12 я отдал партии всего себя полностью для борьбы с врагами народа. За эти 12 лет я раньше 4-5 часов утра с работы домой не уходил… За последние 4 года я не имел совершенно отпуска, мне некогда было отдыхать, ибо я делал самую черновую работу и знал, что это нужно для партии…»

ПОЗНЯКОВ Андрей Митрофанович* (оперупаўна­важаны, Слуцк, потым старшы iнспектар Мінскай абл. управы).

З прызнанняў следчага Слуцкага НКВД А. Машэнца:

«Былi выпадкi, калi следчы Пазнякоў i яшчэ адзiн следчы з Мiнска, прозвiшча не памятаю, давалi па пяць выпадкаў выкрыцця арыштаваных у суткi...»

ПОЛОВИНСКИН (катаваў на допытах падследных).

РОМАНЮК (следчы, катаваў на допытах падследных; гл. успаміны Я. Гаварушкі на с. 429).

РУЛЕВ Алексей Иванович (н. ў 1897; вёў справу М. Галадзеда і давёў яго да самазабойства; арыштаваны 27.6.1937 у Мінску па месцы жыхарства; абвінавачваўся ў «самавольным пакіданні аховы арыштаванага кіраўніка антысавецкага падполля Галадзеда, які выкінуўся з акна»; з 4 да 28 жн. 1938 пастановай асобай нарады пры НКВД вызвалены і рэабілітаваны).

САВАТЕЕВ (катаваў на допытах падследных; арыштаваны і асуджаны, верагодна, у 1939).

З успамінаў Рамана Фёдаравіча Ляпіча1:

«Пачынаўся допыт (які вёў следчы Савацееў. — Л. М.) быццам бы спакойна, затым прыходзіла ганьбаванне, пачыналася выкручванне рук...

Савацееў... тыцнуў у твар (Р. Ляпіча. — Л. М.) пісталетам... паабяцаў: «Згніеш у балоце, у тайзе... Пашлюць туды, куды Макар цялят не ганяў».

1 Ляпіч Раман Фёдаравіч [1.7.1906, в. Бор Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 9.1.1977, Мінск], крытык, пера­кладчык. З пачатку 1923 жыў у Мінску. У 1923–26 курсант школы міліцыі. У 1926–28 вучыўся на вячэрнім рабфаку, у 1928–31 — на літаратурным ф-це БДУ. Працаваў літработнікам у рэдакцыях газ. «Звязда», «Рабочий». Друкавацца пачаў у 1929 (перакладаў на рускую мову творы бел. аўтараў). З літаратурна-крытычнымі артыкуламі ўпершыню выступіў у 1931. У 1931–35 у аспірантуры Бел­АН; пасля яе сканчэння да 1938 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры. Адначасова выкладаў у МВПІ. У сак. — ліп. 1938 дэкан філалагічнага ф-та. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 21.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Надзеждзінская, д. 17, кв. 1. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «падрыўную работу» 10.10.1938 да 8 гадоў ППК. Этапаваны на Калыму ў адзін з паўночна-ўсх. канцлагераў. Пасля вызвалення з 1946 працаваў як вольнанаёмны геолаг на капальнях у Магаданскай вобл. Падарваў здароўе; з 1965 інвалід 2-й групы. У 1968 вярнуўся ў Мінск. Рэабілітаваны 8.8.1969. Апошні год перад смерцю паралізаваны. Асабовая справа Л. № 20094-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Возвращенные имена; БП. Т. 4; Рэпрэсаваныя….

СОТИКОВ (лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах Валерыя Маракова, Барыса Мікуліча, Станіслава Шушкевіча і інш.).

ТИМОФЕЕВ (дапытваў Яна Скрыгана, Уладзіміра Хадыку і інш.).

ФАРБЕР (памочнік следчага; катаваў на допытах Платона Галавача і інш.).

ФИШ (катаваў на допытах падследных).

ХОДАНОВИЧ (арыштоўваў і дапытваў Валерыя Маракова і інш.).

ЦЕЙТЛИН (лейтэнант дзяржбяспекі; катаваў на допытах Анатоля Вольнага, Яфіма Гаварушку, Станіслава Шушкевіча і інш.; арыштаваны; былыя сябры-энкавэдысты білі яго, пакуль у яго не адняло мову).

З нарыса  Я. Гаварушкі1 «У сталінскіх засценках»:

«Яшчэ ў першыя дні допыту следчы Цэйтлін гаварыў, што я ні ў чым не вінаваты, што на нашым курсе не было ніякай контррэвалюцыйнай арганізацыі, а следчы ж Раманюк ад мяне патрабаваў падпісаць пратакол, у якім было запісана, што ў педінстытуце была контррэвалюцыйная нацыяналістычная арганізацыя, якую стварыў Цішка Гартны праз пісьменніка Васіля Шашалевіча. Цэйтлін жа сцвярджаў, што «падпішыце вы пратакол допытаў ці не падпішыце, мы ўсё роўна асудзім. Бадай усім дзесяці былым студэнтам газета-выдавецкага аддзялення дадзім па 10 год, а вам — 6». — «А чаму?» — спытаўся я. «А таму, што вы не вінаваты. Мы доўга думалі, ці браць вас. А потым вырашылі — узяць, бо вы таксама не дурны мужык, а ў нас ёсць загад нашага народнага камісара Мікалая Іванавіча Яжова ўбраць усіх разумных інтэлігентаў. Такі загад ён даў нам асабіста, калі прыязджаў у Мінск. Я думаю, што гэты загад у яго ўзгоднены з нашым дарагім Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным. Раю вам, Гаварушка, падпісаць усе пратаколы допытаў», — закончыў Цэйтлін».

З ліста К. Лаймана-Сапіэта сакратару ЦК КП(б)Б П. Панама­рэнку:

«7 мая 1938… меня начал допрашивать следователь Цейтлин, требуя признаний, что я латвийский шпион. Цейтлин и его помощники начали надо мной издеваться… Я был подвергнут почти беспрерывной стойке, физическому воздействию кулаком… Цейтлин, а также пришедший в комнату допроса быв. начальник 3-го отдела НКВД БССР Серышев мне твердили: «Кожу снимем, ребра поломаем и шпионаж от тебя добудем…», а в конце третьих и начале четвертых суток допроса Серышев дал распоряжение Цейтлину «допрашивать меня по всем правилам», указывая, вернее, обращая внимание на доходящие до нас стоны, крики и стук из других кабинетов следователей… После этого распоряжения мне начали… трубить в уши… Под давлением физического и морального характера меня вынудили дать клеветнические показания, оговорив себя».

З абвінаваўчага заключэння па крымінальнай справе № 48805:

«Избиения осужденных к высшей мере наказания производились Цейтлиным — помощником Гепштейна, начальника 3-го отдела… Осужденных избивали, обезображивая до неузнаваемости».

1 Гаварушка Яфім Максімавіч [крыптанім: Я. Г.; 15.10.1911, в. Вост­раў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 3.6.1992, Смалявічы Мінскай вобл.], празаік, публіцыст, педагог. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў бел. мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9.12.1936 у мяст. Смілавічы. Асуджаны 2.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.10.1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэ­прэсаваных паэтаў «Песня падуладных». Асабовая справа Г. № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

ЧЕРНЯК (катаваў на допытах падследных).

ШАПОВАЛОВ (следчы, паводле некаторых звестак арыштаваны ў 1939).

З ліста І. Смірнова Чорнаму (ад 24.12.1939):

«Самым ужасным была «парилка», куда я был отправлен «погнить месяца 2» (следователь Шаповалов), чтобы легче раскаивался в своих несуществующих преступлениях. Это камера с населением в 3 человека на 1 кв. метр площади пола (14 кв. метров — 46 человек). Трудно себе представить, что это был за ад. Температура тропическая, воздуха через маленькое оконце поступало недостаточно; до этого мне никогда в голову не приходило, что может существовать острейший дефицит на этот «продукт»…  Дышать было нечем, пот лил ручьем, можно ли было всем сидеть и спать — решайте сами, если вот, к примеру, на площади вашего стола нужно было жить 45 человекам. Вскоре, как правило, получалось сплошное воспаление кожи всего тела, чем мучения значительно усиливались. В такой обстановке я и пробыл около 3 месяцев. Естественно, ее выдержали не все: 3 человека отправились на тот свет…

Физические истязания доходили до тяжелых повреждений организма… Находящемуся здесь (у ссылцы ў Паўладары Казахскай ССР. — Л. М.)... следователем Шаповаловым были нанесены такие повреждения в брюшной полости, что он прямо с допроса... был отправлен в больницу, где и провалялся 3 месяца».

ШИРОКОВ (катаваў на допытах падследных).

ШУРОВ Николай Георгиевич (н. ў 1897; лейтэнант дзяржбяспекі (1936–1939); арыштоўваў і дапытваў Сымона Баранавых, дапытваў Змітрака Астапенку, Анатоля Вольнага, Міхася Зарэцкага, Алеся Звонака, Сяргея Знаёмага, Васіля Каваля, Барыса Мікуліча, Сяргея Ракіту, Яна Скрыгана, Юлія Таўбіна, Уладзіміра Хадыку, Станіслава Шушкевіча і інш.; арыштаваны ў 1939).

З успамінаў С. Грахоўскага:

«На наступны дзень мяне прывялі ў кабінет да следчых Шурава і Серышэва. Шураў — маленькі такі, рыжы, рабаціністы — ся­дзеў за сталом, а на канапе сядеў Міхась Зарэцкі. Гэта быў жывы класік, за яго кнігамі ў бібліятэках выстройваліся чэргі. Мяне правялі ў суседні пакой, але дзверы пакінулі адчыненымі, каб я бачыў Міхася Зарэцкага.

Шураў пачаў:

Михаил Ефимович, повторим с вами то, что ранее записали: «Я, Касенков, Михась Зарецкий, входил в контрреволюционную организацию, которую возглавляли Купала, Колас, Бядуля, Гартны, ставившие своей целью отторжение Белоруссии от Советского Союза».

Зарэцкі маўчаў, а Шураў працягваў чытаць. Калі скончыў, прапанаваў:

Теперь подпишите.

Бог ты мой!..

Назаўтра, калі выклікалі на допыт, у кабінеце на канапе разам з Зарэцкім сядзелі ягоныя дзеці — сын і дачка (гадоў па дванаццаць) і стаяла жонка Марыя. На стале параная бульба, селядзец, сала, каўбаса. Усе яны частуюцца, смяюцца. Шчаслівы бацька з сям’ёй.

Видел? — спытаў Серашаў. — Зарецкого мы проверим два года в трудовой обстановке, а потом он снова вернется к литературному труду...»

З ліста В. Саркісава1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Неслыханными издевательствами, избиениями меня заставляют подписать т. н. протокол «допроса», причем весь этот протокол составлен от начала до конца Шуровым».

1 Саркісаў Вартан Георгіевіч [1902, Гелаў, цяпер Грузія — ?], армянін, з сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інжынерам-тэхнолагам на Магілёўскай шаўковай фабрыцы. Быў жанаты. Арыштаваны 10.6.1938. Абвінавачваўся ў «шпіёнскай дзейнасці». Асуджаны не быў. Вызвалены 30.5.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 5359 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

ЮРГЕНСОН (дапытваў Сяргея Ракіту і інш.).

ЯКУБОВСКИЙ (арыштоўваў і дапытваў Уладзіміра Хадыку і інш.).

ЯРОХОВЕЦ (следчы).

З ліста В. Саркісава сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку (ад 5.3.1939):

«Следователь Яроховец называл меня армяшкой, армянскай мордой и еще такими словами…»

Прыведзены спіс энкавэдыстаў, безумоўна, няпоўны. Ды ўсё ж я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі, як любілі паўтараць у крывавыя трыццатыя, краіна павінна — і будзе! — ведаць усіх сваіх «герояў».

Вечны праклён забойцам і катам!

Вечны праклён іх роду!

Дадатак

УРЫВАЕВ (начальнік 8-га аддзела УДБ НКВД БССР).

З ліста І. Шараватых1 (ад 3.3.1940) сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«Я был арестован в эпоху свирепствования банды Ежова. Япро­шел у этой банды не один круг пыток и истязаний… Нахожу, что тот, кто меня арестовал (бывший нарком внутренних дел БССР Наседкин), и тот, кто создал мое провокационное дело (б. нач. 8-го отдела УГБ НКВД БССР Урываев), разоблачены ныне как активные участники контрреволюционной заговорщической организации… И несмотря на это я продолжаю находиться в смертной камере… Когда банда Ежова не была разоблачена — все было понятно. Но почему теперь, когда эта банда не только разоблачена, но и уничтожена, почему ни в чем не виновные продолжают находиться в смертных камерах?..

Если будет суждено пролиться моей невинной крови, я прошу вас (хотя бы после моей смерти) обратиться к моему делу…

У меня остается дочь, мать, жена. Пусть же они после моей смерти не будут носить маски врагов… Пусть никто не посмеет указать пальцем на них, что их отец, сын, муж был враг».

1 Шараватых Ілля Уладзіміравіч. У 1930-я г. начальнік аддзела крымінальнага пошуку УЛКМ (абрэвіятура не расшыфравана) БССР. Арыштаваны ў чэрв. 1939. Пад следствам знаходзіўся ў Мінскай унутранай турме НКВД. Далейшы лёс невядомы.

ДЕЙКОВ (ДЕЙКОВСКИЙ) (следчы; арыштаваны ў 1938, далейшы лёс невядомы).

З ліста С. Памазава1 сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«В нашем Червеньском районе председателем исполкома был Дейко, а впоследствии, как оказалось, не Дейко, а Дейковский — заклятый враг трудового народа, который переобкладывал как натуральным, так и денежным налогом население, производил незаконные изъятия… Секретарь исполкома  Н. Костюкович идеализировал его, как старого чекиста, говорил, что надо учиться у Дейковского работать…

Я, как свирепый тигр, каждую минуту на доверенных мне участках работы (предвыборные партийные собрания р-на, председатель избирательного участка на выборах в Верховный Совет БССР и СССР) боролся за правильность проведения их в жизнь… Всякую несправедливость, извращение советских законов не замалчивал, невзирая на личности критиковал… Такая критика карьеристам-поклепщикам не понравилась… Не знаю почему, но моя критика не понравилась и уполномоченному НКВД по Червеньскому району Мазурову…

Схватили без предъявления санкции прокурора, обыск, все отняли и в 9 часов отправили в Борисовскую тюрьму… 9 дней в тюрьме, потом камера предварительного заключения… Следователь Апрянич был прислан из Червеня… Зверскими нечеловечесими пытками, бесчеловечным избиением до потери сознания заставил меня подписать на себя позорный приговор. Следователь шесть суток день и ночь избивал меня и всевозможные пытки ко мне применял, а именно: бессчетные приседания, стойка, сажание на ножку стула, перевешивание через стул и бие­ние резиной по мускулам ног, биение по пяткам, защемление пальцев в дверь, частое биение по связкам шеи, биение прессом по голове, и когда падаешь на пол, так бьет до потери сознания каблуками в бока… Потеряешь сознание — обливают водой и уводят, а через час-два обратно вызывают… Следователь говорил: «Ты лучше подписывай то, что нужно, все равно здашься, не такие здоровцы, как ты, сдавались, ведь пойми, подпишешь – увидишь своих детей… Дадут тебе 2–3 года, и возвратишься домой к семье, а не подпишешь – так знай, что это цветочки еще, а ягодки будут впереди… В предсмертной агонии, но подпишешь… Я подписал, но сам не знаю что не читал. Знал – выше смерти ничего не будет, а смерть легче получить, чем такое истязание выдержать».

1 Памазаў Стэфан Емяльянавіч [25.4.1898, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1930-я г. працаваў раённым упаўнаважаным Наркамзага па Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Уступіў у КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 24.6.1938. Адпраўлены ў Барысаўскую турму НКВД. Асу­джаны асобай нарадай пры НКВД 3.11.1938 за «антысавецкую агітацыю» і за «шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст.
Сухабязводная, 13-ты лагпункт). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 20.3.1989. Асабовая справа П. № 21693-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

ВИНЬКОВЕЦКИЙ (следчы, катаваў на допытах падследных).

З ліста (ад 7.3.1940) настаўніка Барысаўскай СШ № 8 Васіля Бірыча сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:

«29 сентября 1939 г. при личном свидании в Червеньской тюрьме с моим зятем, осужденным Андреем Шинкевичем, последний в присутствии надзирателя рассказал, что в Минске следователь Винниковецкий подверг его жестоким пыткам и под страхом смерти его самого (из легких выливалось по литру крови) и угрозе его жене, вынудил его подписать признание, что он принимал участие во вредительстве. Причем А. Ш. добавил, что все то, что он сделал хорошего, как истинный большевик, он назвал вредительством в надежде, что следственные органы проверят факты и убедятся в его невиновности. Когда я на это заметил, что «ты здесь выказал малодушие», он сказал: «Счастье, что сегодня вы видите меня живым».

ЧЕРНЫШЕВ (следчы).

З ліста М. Яроцкага1 (ад 28.1.1940) сакратару ЦК КП(б)Б П. Па­намарэнку:

«Обвинение меня в контрреволюционной деятельности базируется на составленном следователем Чернышевым протоколе, содержание которого мне неизвестно, т. е. я, под влиянием физических методов воздействия, которые применил проводивший допрос следователь Чернышев, подписал чистый протокол, незаполненный лист бумаги».

1 Яроцкі Мікалай Ігнатавіч. Н. ў в. Булькава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл., у бел. сялянскай сям’і. У 1920-я г. пераследаваўся польскімі ўладамі за прыналежнасць да нелегальнага Камуністычнага Саюза Моладзі (верагодна, Зах. Беларусі). У ліп. 1936 арыштаваны як падазроны ў прыналежнасці да «нелегальнай польскай арганізацыі», але вызвалены праз недастатковасць абвінаваўчых матэрыялаў. У ліп. 1937 зноў арыштаваны за прыналежнасць да «камуністычнага саюза» і спробу нелегальнага пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны да 6 месяцаў турэмнага зняволення, якое адбываў у Ровенскай турме, цяпер Украіна. У снеж. 1937 перайшоў польска-савецкую мяжу, з’явіўся на заставу і здаўся памежнікам. Арыштаваны. Вывезены ў турму НКВД у г. Олеўск Жытомірскай вобл., Украіна. У пачатку 1938 пераведзены ў Жытомірскую турму НКВД. У сак. 1938 этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Том­скай вобл., дзе лагернай тройкай асуджаны да 10 гадоў ППК. У кастр. 1938 як «польскі шпіён» пераведзены з агульных прац у лагерны ізалятар, дзе зноў дапытваўся. У ліп. 1939 этапаваны ў Котласкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. (лагпункт № 2, п/с № 202). Далейшы лёс невядомы.

Роўна за месяц да ліста М. Яроцкага ліст сакратару ЦК КП(б)Б П. Па­намарэнку таксама з канцлагера напісаў Камянецкі Сямён Георгіевіч (Люзман Шама Абрамавіч), лёс якога нагадвае лёс М. Яроцкага. Н. ў 1906 у Брэсце. У пачатку 1920-х г. уступіў у КСМЗБ. З 1924 член КПЗБ. З 1925 асуджаны да 4 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў у Брэсцкай і Седлецкай турмах. Вызвалены ў 1928. Накіраваны ЦК КПЗБ у Мінскую партшколу. Пасля вызвалення ў распараджэнні ЦК КП(б)Б. Працаваў у Гарадоцкім, Бешанковіцкім р-нах, Полацку, Мінску. Быў жанаты на Галкавай Феадосіі Яфімаўне (у першай палове 1930-х г. уступіла ў КП(б)Б). Арыштаваны ў жн. 1937. Пад следствам знаходзіўся ў Мінскай унутранай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць буржуазнай Польшчы». Асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Іўдельскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. У зняволенні напісаў ліст сакратару ЦК КП(б)Б, у якім прасіў разабрацца з яго справай і вы­зваліць як ні ў чым не вінаватага. Далейшы лёс невядомы (падрабязней гл.: НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2304, л. 112–113.).

 


Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 / Кніга 2



Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 / Кніга 1



Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст



Вынiшчэнне



Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.



Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі



Толькі адна ноч



Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.



Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2



Ахвяры i карнiкi.



Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917-1964



Рэпрэсаваныя медыцынскiя i ветэрынарныя работнiкi Беларусi. 1920-1960



Планъ губернскаго города Минска 1873 года



Планъ губернскаго города Минска 1888 года



Планъ губернскаго города Минска 1911 года



100 мiнiяцюр



Непамяркоўныя



100 миниатюр



Непримиримые



Сшытак



Яны не ведалі



Рассказы



Непамяркоўныя


Паэзiя Валерыя Маракова


Пялесткі (1925)



На залатым пакосе (1927)



Вяршыні жаданняў (1930)



Права на зброю (1933)



Лірыка (1959)



Вяршыні жаданняў (1989)



Рабінавая ноч


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".