Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ПЕТРУШЭНЯ Васіль Аляксандравіч
[1904, в. Сінягова Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаpадаpожскі p-н Мінскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту — кансультант СНК БССР па камунальных і тpанспартных справах. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33 (у 1937 значная частка жыхароў гэтага «элітнага» дома арыштавана і прыгаворана да расстрэлу), кв. 4. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.2.1966 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 19413-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.