Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » МАР’ЯНАЎ Барыс Лазаравіч 

МАР’ЯНАЎ Барыс Лазаравіч

[1894, мяст. Татаpск Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. — сакpатаp Дзяpжынскага РК КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б (з 1937). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Дзяpжынску Мінскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арга­нізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 9.5.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 14127-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсавана і жонка М.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".