Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » МАРГЕЛАЎ Сцяпан Прохаравіч
[28.3.1902, в. Расохавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], эканаміст, географ. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). З 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдат эканамічных навук (1934). Распрацоўваў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы па складанні Вялікага атласа БССР. Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: Барысаўскі тракт, д. 54а, кв. 11. арыштавана лабарантка дражджавога завода «Чырвоная зара», маці дваіх дзяцей Гоманава (Маргелава) Серафіма Георгіеўна (н. 27.6.1904 у Горках Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл., у сям’і рабочага; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Сцяпана Маргелава. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «член сям’і здрадніка радзімы, асуджанага да расстрэлу» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 9.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Г.-М. № 7215-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Да пытання аб рэсурсах Палесся БССР. Мн., 1933; Эканамічная геаграфія БССР. Мн., 1936 (у сааўт.).
Кр.: Возвращенные имена; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.