Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » МАЗЕЛЬ Елізар Якаўлевіч 

МАЗЕЛЬ Елізар Якаўлевіч

[1895, Палтава, цяпер Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту — нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Арыштаваны 26.4.1937. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.9.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

10.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19 арыштавана хатняя гаспадыня Мазель Разалія Львоўна (н. ў 1899 у Палтаве ў сям’і купца), жонка Елізара Мазеля. 14.12.1937 пастановай НКВД асуджана за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП і 9.1.1938 расстраляна ў Віцеб­скай турме НКВД. Рэабілітавана 27.10.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".