Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ЛЯЎКОЎ Максім Архіпавіч 

ЛЯЎКОЎ Максім Архіпавіч

[12.5.1894, в. Кавалі Баб­руйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 — ваенны камісар Рудабельскай воласці Бабруйскага пав. У 1920-я г. атрымаў вышэйшую адукацыю (?). З 1931 — наркам юстыцыі і пракурор БССР. Старшыня Цэнтральнай камісіі па справах былых чырвонагвардзейцаў і партызан. З 1933 — сакратар ЦВК БССР. У 1932–37 — член ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 13.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31. Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «агент польскай разведкі і член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 21.9.1957. Справа Л. № 10936-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

18.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 31 арыштавана адказны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б Ляўкова Ніна Уладзіміраўна (н. 18.2.1902 на ст. Мураўёва, цяпер Латвія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Максіма Ляўкова. У 1936 выключана з ВКП(б) за «абарону свайго брата, абвінавачанага ў прыналежнасці да трацкістаў». 16.5.1938 асуджана асобай нарадай пры НКВД СССР як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 18.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа Л. № 9982-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ЭГБ. Т. 4; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...


Падтрымка праекта: Сгорел утюг sc-profi.com.ua/remont-utugov/ | шестеренка для мясорубки найдете
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".