Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ЛАШКЕВІЧ Леанард Янавіч
[1899, Рыга, цяпер Латвія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны і дзяржаўны дзеяч. З сям’і польскага рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1920). Да арышту — нам. наркама Наpкамата саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1, кв. 13. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 21.3.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 10143-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, асуджана і жонка Л.
Кр.: Рэпрэсаваныя...
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.