Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ЛАБАДАЕЎ Міхаіл Гаўрылавіч
[1905, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Слаўгарад Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1927). Да арышту — нам. першага сакратара ЦК КП(б)Б, адначасова загадчык асобага сектара (аддзела) ЦК КП(б)Б. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 26.7.1937 у Мінску па адрасе: зав. Круглы, д. 1, кв. 1. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «удзельнік антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Л. № 10751-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
26.7.1937 арыштавана медсястра Мінскай скурна-венералагічнай клінікі, маці дваіх дзяцей Лабадаева Вольга Ігнатаўна (н. 8.7.1908 у в. Лашанцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл.), жонка Міхаіла Лабадаева. 28.10.1937 ці 28.11.1937 асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 27.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 6885-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
14.8.1938 у Прапойску арыштаваны Лабадаеў Гаўрыла Паўлавіч (н. ў 1873), верагодна, бацька Міхаіла Лабадаева. 2.11.1938 тройкай НКВД асуджаны за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай партыі» да ВМП і 18.11.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 20.7.1960 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 7127-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД; Жертвы политического террора…
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.