Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » КАРПЕНКА Іван Іванавіч 

КАРПЕНКА Іван Іванавіч

[1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. З сям’і службоўца. Атры­маў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. — загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Жыў у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19. Арыштаваны 26.6.1937. Перавезены ў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай групы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

29.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19 арыштавана ветэрынарны ўрач Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі Карпенка Аляўціна Васілеўна (н. ў 1904 у мяст. Каршуноўка Тамбоўскай вобл., Расія), жонка Івана Карпенкі. Верагодна, у канцы 1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.5.1957 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".