Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ІСПРАЎНІКАЎ Прохар Іванавіч
[16.3.1902, в. Трыбулінцы (?) Вяліжскага або Віцебскага пав. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], журналіст. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У першай палове 1930-х г. нам. дырэктара па гаспадарчай часці Віцебскай ветэрынарнай станцыі. З кастр. 1936 упаўнаважаны Галоўліта, нам. загадчыка сельскагаспадарчага сектара (аддзела) газ. «Віцебскі пралетарый». Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19. Перавезены ў Мінск. На допытах яго жорстка катавалі, і ён агаварыў сябе, прызнаў, што з’яўляўся «членам фашысцкай арганізацыі, контррэвалюцыянерам, трацкістам, шкоднікам», «праводзіў работу па зрыве выпуску супрацьсібіраязвеннай сыроваткі» і г. д. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.6.1958. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 1097, л. 151—152; Рэпрэсаваныя...
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.