Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ЖЫВУЦКІ Іван Сцяпанавіч 

ЖЫВУЦКІ Іван Сцяпанавіч

[17.9.1912, в. Зарэмец (?) Ігумен­скага або Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педа­гог. З сям’і вясковага каваля бел. паходжання, у сярэдзіне 1930-х г. старшыні калгаса. Скончыў МПІ (1934). Выкладаў бел. і рускую мову і літаратуру ў СШ мяст. Заслаўе Мінскага р-на. Маці Ж. Леанора Адольфаўна — хатняя гаспадыня. Брат Іосіф (н. ў 1910) знаходзіўся ў Марыінскім канцлагеры НКВД Кемераўскай вобл.; другі брат (імя невядома, н. ў 1911) вучыўся на рабфаку ў Мінску; малодшы брат Віктар (н. ў 1921) вучыўся ў школе. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 28.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «удзельнік контр­рэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1959. Асабовая справа Ж. № 14857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".