Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч 

ДУНЕЦ Хацкель Майсеевіч

[студз. 1897, Слонім Гродзенскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], крытык, публіцыст. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. З 1920 у РКП(б), на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 у Мінску. Публікаваўся з 1927. Працаваў нам. рэдактара яўрэйскай газ. «Октобэр», рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва», быў адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930–35 нам. наркама асветы БССР. Сябра СП БССР з 1934. У сярэдзіне 1930-х г. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі, зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936 у Мінску па адрасе: вул. Кіpава, д. 5/30, кв. 3. Асуджаны 27.8.1936 да 5 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Зноў арыштаваны ў крас. 1937, этапаваны ў Мінск. 28.10.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Верагодна, рэ­прэсавана і жонка Д. Па першай справе (№ 19688-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 24.1.1967 калегіяй па крымінальных справах Вяpхоўнага суда БССР, па другой — 2.3.1967.

Кр.: Рашэнні парткома Наркамасветы і Саюза савецкіх пісьменнікаў па справе тав. Дунца: Пастанова бюро Мінскага гаркома КП(б)Б // ЛіМ. 1935. 23 лют.; БП. Т. 2; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".