Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ДЗЕНІСКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч 

ДЗЕНІСКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч

[26.4(9.5).1904, в. Закаблукі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны дзеяч. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы. З 1921 — на камсамоль­скай рабоце. З 1925 — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце. У 1930 скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве. З 1933 — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937), другі сакратар ЦК КП(б)Б. Арыштаваны з жонкай 26.7.1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». Асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.2.1956. Асабовая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

26.7.1937 разам з мужам арыштавана ўрач Лёзненскай бальніцы Коршун Ірына Васілеўна (н. 4.12.1912 у Мінску ў сям’і рабочага), жонка Мікалая Дзеніскевіча. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР, потым у Салікамскі інвалідны лагер НКВД Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Вызвалена 26.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 10.12.1955. Асабовая справа К. № 6301-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

З нарыса Н. Курганавай і П. Марцава «Личный номер — 902»:

«Со страхом ждала ночи (успамінае Ірына Коршун. — Л. М.). Каменные стены не могли заглушить вопли и стоны заключенных. Конвейер допросов замедлял свой бег лишь днем. Однажды забрали польку. Прошло двое суток. Ее уже перестали ждать. Через неделю в камеру на носилках внесли какую-то грязную женщину и вывалили на пол. Ее подняли, уложили на нары. Четырех­угольное опухшее лицо, такое же тело, ноги. Вся в кровоподтеках». Ирина делала «новенькой» холодные примочки. Когда та пришла в сознание и произнесла ее имя, по голосу Коршун узнала польку! Почти восемь суток она простояла на допросе под ярким светом. Падала. Отливали водой, поднимали. Били по суставам пивными бутылками. Она назвала лучших коммунистов Польши, предала мужа. Подписала все!..

Однажды днем Ира услышала у двери своей камеры крик Н.Денискевича: «Ирочка, родная». Затем слышно было, как он вы­рвался и бежал по коридору с криком: «Клянусь тобой, ни в чем не виноват!» Ирина стала стучать в дверь кулаками, мисками, кружками. Она истерично кричала: «Звери, куда его увели, так не издеваются в фашистских тюрьмах над политзаключенными, как здесь над невиновными людьми!»1

Кр.: Жертвы политического террора…; ЭГБ. Т. 3; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".