Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ВАРОНЧАНКА Аляксандр Аўксенцевіч
[14.2.1905, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1935–36 — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Мінскага гаркама КП(б)Б, пасля сакратар Кагановіцкага РК КП(б)Б Мінска, наркам асветы БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.5.1957. Асабовая справа В. № 10308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 10, кв. 1 арыштавана настаўніца Мінскай вячэрняй школы № 15, маці дваіх дзяцей Варончанка (Ясэпкіна) Хася Самуілаўна (н. ў 1908 у мяст. Хіславічы Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Аляксандра Варончанкі. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і ворага народа, прыгаворанага да ВМП» і «саўдзельніца яго контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 28.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 27.7.1957. Асабовая справа В. № 10634-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.