Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевіч 

БРАНШТЭЙН Якаў Анатолевіч

[10.11.1897, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], крытык, літаратуразнавец. З сям’і службоўца. У 1914–18 жыў у Варшаве. Друкавацца пачаў у 1918. У 1919 пераехаў у Савецкую Расію (Арол). Добраахвотні­кам пайшоў у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі (1921) працаваў у рэдакцыі газ. «Орловская правда». У 1925 скончыў літаратурны ф-т 1-га Маскоўскага ун-та. У 1926–30 вучыўся ў Камуніс­тычнай акадэміі ў Маскве. З 1930 навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. З 1932 адначасова прафесар МПІ. У 1932–37 адказны сакратар СП БССР. Член СП СССР з 1934. Член-карэспандэнт АН БССР з 1936. Як крытык выступаў з 1925. Б. «беспадстаўна атаясамліваў метад са светапоглядам, супрацьпастаўляў рэалізм yciм іншым «антырэалістычным кірункам». Памылкова лічыў, што ўздым мастацкай культуры непасрэдна залежыць ад уздыму палітычнай свядомасці творцы, а значыць, ад палітычнай накіраванасці мастацкай літаратуры…» (І. Багдановіч). Арыштаваны 6.6.1937 у Мінску па адрасе: 2-гі Апанскі зав., д. 4б, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцкай арганізацыі і арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.6.1956. Асабовая справа Б. № 6889-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

11.2.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы і ворага народа» да 8 гадоў ППК Бранштэйн Раіса Аляк­сандраўна (н. ў 1904 у Харкаве), верагодна, жонка або сваячка Якава Бранштэйна. Этапавана ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 18.10.1945. Далейшы лёс невядомы.

Тв.: Атака: [Зборнік артыкулаў]. Мн., 1930. Ідыш; Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі. Мн., 1932. Ідыш; Літаратурная вучоба: У дапамогу выкладчыкам літаратуры і кіраўнікам літгурткоў. Вып. 1. Мн., 1935.

Кр.: Бародзіч Д. Спадчына Я. Бранштэйна // ЛіМ. 1958. 23 ліп.; Лынькоў М. Ён быў сярод нас… // ЛіМ. 1962. 25 снеж.; НАРБ, ІКБР; Возвращенные имена; БП. Т. 1; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...


Падтрымка праекта: Я люблю тебя, мой мужчина смотреть
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".