Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » БАРЗУНОЎ Георгій Фёдаравіч 

БАРЗУНОЎ Георгій Фёдаравіч

[23.4.1901, с. Гоці (?) Туль­скай губ., цяпер Бялёўскі р-н Тульскай вобл., Расія — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Член ВКП(б) з 1925. Да арышту — дырэктар трэста «Галоўхлеб» БССР. Арыштаваны 22.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 36/43, кв. 17. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД за «дзейнасць у складзе анты­савецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Б. № 10667-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.5.1938 асобай нарадай НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы і ворага народа» да 8 гадоў ППК маці чацвярых дзяцей Барзунова Марфа Захараўна (н. ў 1900 у с. Таць Туль­скай губ., цяпер Бялёўскі р-н), жонка Георгія Барзунова. Этапавана праз Оршу ў АЛЖЗР НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 24.4.1946. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".