Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч 

АФАНАСЬЕЎ Ігнат Ільіч

[2.1.1888, в. Гарадзечна Мсціслаў­скага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. З сям’і бел. селяніна-серадняка: бацька меў 5 дзесяцін зямлі, дом і карову. Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1910-я г. — настаўнік Мсціслаўскага 2-класнага прыходскага мужчынскага вучылішча. У 1920–30-я г. выкладчык МБПТ, Мінскай 2-гадовай школы культпрасветработнікаў, Яўрэйскага педагагічнага тэхнікума. Жонка А. Марыя Васілеўна (н. ў 1881, хатняя гаспадыня) жыла ў Магілёве з іх агульным сынам Барысам і сваёй дачкой Вольгай Сцяпанаўнай Пятровай. Арыштаваны 29.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Падлесная, д. 8/22, кв. 11. Пры вобыску разам з інш. рэчамі ў А. забралі ягоны пашпарт (серыя ФО № 534970). Асуджаны тройкай НКВД 28.10.1937 як «удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 15.5.1992. Асабовая справа А. № 35624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии. Могилев, 1915. С. 168; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".