|
|
|
|
|
|
|
|
|
Галоўная » Пра пiсьменнiка

Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.
Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.
Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.
Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.
Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.
Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.


Пра творчасць Маракова толькі за апошнія 5—6 гадоў пісалі:
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч;
філосаф, доктар філалагічных навук Уладзімір Конан;
доктар філалагічных навук Алесь Бельскі;
вядомы літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік;
вядомыя беларускія пісьменнікі Уладзімір Дамашэвіч, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Грахоўскі (былы вязень сталінскіх канцлагераў, на жаль, ужо, нябожчык) і інш.;
літаратурныя крытыкі Даніла Жукоўскі, Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Людміла Рублеўская, Алесь Марціновіч і інш.
Вядомы літаратуразнавец, празаік, публіцыст, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс і вядомы даследчык гісторыі беларускай культуры і літаратуры, грамадскі дзеяч Анатоль Сідарэвіч назвалі працу Маракова подзвігам.
Пра аўтара казалі добрае слова, натхнялі на далейшые пошукі:
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін;
грамадскі дзеяч, былы Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч;
доктар гісторыі Янка Запруднік (ЗША);
сусветна вядомая пісьменніца, публіцыстка Святлана Алексіевіч;
доктар філалагічных навук Арсен Ліс;
доктар біялагічных навук, замежны член Нью-Йоркскай АН Вячаслаў Буко;
знакаміты беларускі энцыклапедыст, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч;
былы рэдактар часопісу “Полымя”, вядомы паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, Сяргей Законнікаў;
вядомы пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў;
празаік, адзін з лепшых рэдактараў Беларусі Мікола Гіль;
былы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Іпатава;
вядомы пісьменнік, рэдактар, публіцыст, вязень сталінскіх канцлагераў Павел Пруднікаў (на жаль ужо нябожчык);
адзін з лепшых сучасных празаікаў Беларусі, драматург Юры Станкевіч і інш.;
практычна ўсе апазіцыйныя сродкі масавай інфармацыі (“Наша ніва”, “Народная воля”, інтэрнет-выданне “Салідарнасць”, радыёстанцыя “Свабода” і многія іншыя. Дастаткова на любым пошукавым рэсурсе, напрыклад, на GOOGLE набраць імя і прозвішча аўтара.

Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст





Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2


Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917-1964

Рэпрэсаваныя медыцынскiя i ветэрынарныя работнiкi Беларусi. 1920-1960







Паэзiя Валерыя Маракова







|
|
Падтрымка праекта:
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2011.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.